Мілен Фармэр падпісала петыцыю супраць смяротнай кары ў Беларусі

2013 2013-10-24T13:09:57+0300 2013-10-24T13:17:11+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/mylne_farmer.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Фота прадастаўлена Мілен Фармэр кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі"

Фота прадастаўлена Мілен Фармэр кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі"

24 кастрычніка, за тры дні да прыезду ў Мінск, дзе Мілен Фармэр прадставіць публіцы сваё новае шоў "Timeless", яна падпісала петыцыю кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі".

Вядомая французская спявачка не засталася абыякавай, атрымаўшы зварот Міжнароднай Федэрацыі за правы чалавека (FIDH) і Праваабарончага цэнтра "Вясна", у якім праваабаронцы распавялі ёй пра сутнасць праблемы смяротнага пакарання ў Беларусі - апошняй краіне на еўрапейскай прасторы, дзе дагэтуль людзей пазбаўляюць жыцця ад імя дзяржавы.

"І не можа быць мэты больш высокай, больш святой, больш годнай за гэтую: пакончыць з пакараннем смерцю", - падпісаўшы петыцыю, Мілен Фармэр працытавала гэтыя радкі. Яны належаць французскаму пісьменніку Віктору Гюго, які ў прадмове да аповесці "Апошні дзень асуджанага" (1829) выступіў заўзятым праціўнікам смяротнага пакарання, запытваючыся, адкуль у аднаго чалавека з'яўляецца права пазбаўляць жыцця іншага, і сцвярджаючы, што яго роля - "роля заступніка за ўсіх магчымых падсудных, вінаватых або нявінных, перад усімі судамі і судзілішчамі, перад усімі прысяжнымі, перад усімі вяршыцелямі правасуддзя".

Петыцыя праваабаронцаў заклікае беларускія ўлады адмяніць смяротнае пакаранне ў краіне: "Сёння, калі ўсе краіны Еўропы і постсавецкай прасторы адмовіліся ад смяротнага пакарання, надышоў час і Беларусі далучыцца да гэтай цывілізаванай прасторы гуманізму, прасторы, вольнай ад забойства дзяржавай".

Актывісты кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі", якая праводзіцца ў краіне з 2009 года, прапануюць падпісаць петыцыю сусветна вядомым асобам - каб падкрэсліць значнасць самой праблемы і прыцягнуць увагу людзей ва ўсім свеце да смяротнага пакарання як да праблемы, якая не ведае нацыянальных межаў. У 2010 годзе петыцыю праваабаронцаў падпісаў вядомы брытанскі музыка Стынг, які выступіў з відэазваротам "Час змяніць гэта", а ў 2012 годзе кампанію падтрымала шведская спявачка Ларын, пераможца "Еўрабачання-2012".

 

Мілен Фармэр падпісала петыцыю супраць смяротнай кары ў Беларусі

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international