Справа Анджэя Лісоўскага зачыненая, паколькі ў яго машыне наркотыкаў не было

2007 2007-04-26T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Крымінальная справа супраць актывіста Саюза палякаў на Беларусі Анджэя Лісоўскага зачыненая. Пра гэта паведамляе прэс-служба “Маладога фронту”.

Нагадаем, што 29 кастрычніка 2006 году ў машыне Анджэя Лісоўскага, на якой з Вільні вярталася не прызнаная беларускімі ўладамі лідэр СПБ Анжаліка Борыс, памежнікі знайшлі невядомы парашок. Пазьней кіраўніцтва Гарадзенскай мытні заявіла, што парашок зьяўляўся амфітамінам. Падазраваным у кантрабандзе наркотыкаў быў прызнаны А. Лісоўскі.

Нагадаем таксама, што палітычны падтэкст у дзеяньнях Гарадзенскай мытні меў датычнасьць не толькі даактывістаў СПБ. Да гэтага часу на "экспэртызе" ў мытнікаў застаюцца кампутары маладафронтаўцаў Барыса Гарэцкага і Аляксея Трубкіна, што былі затрыманыя на мяжы 23 сьнежня 2006 года.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international