У кватэры бабруйскага блогера – міліцэйскі ператрус

2013 2013-10-24T12:03:22+0300 2013-10-24T12:03:22+0300 be

Маёр ДАІ ініцыюе ўзбуджэнне супраць яго крымінальнай справы. 

Як стала вядома службе маніторынгу БАЖ, 24 кастрычніка прыкладна ў 07.10 у кватэру вядомага бабруйскага блогера Алега Жалнова прыйшлі супрацоўнікі міліцыі.

Па словах блогера, работнікі Бабруйскага УУС – маёры Дзяніс Ракоўскі іСяргей Рудзько – праніклі ў памяшканне, калі яго жонка выходзіла. Разам з міліцыянтамі быў яшчэ адзін чалавек, які не назваў сябе, а таксама панятыя.

У візітораў была пастанова на агляд «месца здарэння», падпісаны пракурорам горада Карапецянам. Агляд таксама санкцыянаваны двума намеснікамі начальніка Бабруйскага УУС – Віталём Харлапавым іАляксандрам Сяргеевым.

Па стане на 11.15 агляд яшчэ працягваўся. Гаспадар кватэры не выключае, што ў яго могуць забраць носьбіты інфармацыі.

Падставай для агляду з'яўляецца заява маёра ДАІ УУС Бабруйскага гарвыканкама Яўгена Сераштанава. Ён піша, што ў сетцы інтэрнэт у 2012-2013 гадах невядомая асоба – як мяркуецца, Алег Жалноў – размясціў аўдыё- і відэаматэрыялы, якія зневажаюць яго гонар і годнасць і шкодзяць яго дзелавой рэпутацыі.

Маёр Сераштанаў просіць распачаць супраць блогера крымінальную справу.

Нагадаем, 4 верасня 2013 г. Алег Жалноў і яго сын выпадкова сталі сведкамі парушэння правілаў дарожнага руху работнікамі міліцыі – няправільнай паркоўкі на тратуары. Ён зафіксаваў гэты факт на відэакамеру і адразу ж звярнуўся з заявай да супрацоўнікоў ДАІ, якія ў той час знаходзіліся побач.

У выніку работнікі міліцыі затрымалі Желнова і яго сына. На блогера склалі два пратаколы за парушэнне адміністратыўнага кодэкса. Цяпер гэтай справай займаецца Следчы камітэт. Існуе верагоднасць ўзбуджэння супраць блогера і яго сына крымінальных спраў.

Пакуль жа ў бабруйскім судзе ўжо некалькі дзён разглядаецца адміністратыўная  справа, распачатая паводле арт. 23.4 КаАП РБ – нібыта за непадпарадкаванне Алега Жалнова законным патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі 4 верасня 2013 г.

23 кастрычніка суддзя адправіла справу на дапрацоўку ў міліцыю.

Служба маніторынгу сочыць за развіццём падзей.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international