У Беларусі працягваюцца прэвентыўныя затрыманні актывістаў і суды над імі (аднаўляецца)

2013 2013-10-25T10:36:00+0300 2013-10-25T12:20:23+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sudy-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Актывіста “Еўрапейскай Беларусі” з Дзяржынску Аляксандра Тарнагурскага выклікалі позваю для апытання на 10 гадзін раніцы 24 кастрычніка ў мясцовы РАУС.

Позву позна ўвечары напярэдадні ўручыў актывісту  супрацоўнік міліцыі Сяргей Касцевіч, але прычыны выкліку патлумачыць не мог.

Нагадаем, 23 кастрычніка ля ўласнага пад’езда супрацоўнікамі міліцыі быў затрыманы  лідар беларускіх нацыянал-бальшавікоў Яўген Контуш. Яго даставілі ў суд Маскоўскага раёна Менска, дзе пакаралі арыштам на 5 сутак нібыта за дробнае хуліганства.

Міліцыянты затрымалі таксама актывіста гэтага руху Дзьмітрыя Паліенку. Адразу пасья працы ён быў затрыманы на прахадной прадпрыемства і дастаўлены ў аддзяленне міліцыі.  Пазней стала вядома, што Паліенка знаходзіцца  ў РУУСе Заводзкага раёна Менска. На яго складзены пратакол па арт.17.1 (дробнае хуліганства). Сёння адбудзецца суд.

Суддзя Таццяна Матыль пакарала актывіста арыштам на 6 сутак.

Вядома таксама, што міліцыянты "палявалі" таксама і на Аляксандра Палякова, аднак яму ўдалося пазбегнуць затрымання.

23 кастрычніка быў затрыманы таксама нацбол Арцём Карпучок. Хутчэй за ўсё, яго судзілі ў судзе Кастрыніцкага раёна, далі 5 сутак арышту. 

Невядомыя таксама тэлефанавалі ўчора ўвечары і Паўлу Вінаградаву, правяраючы, ці знаходзіцца ён дома.

У той жа дзень ў Менску на працоўным месцы а другой гадзіне дня быў затрыманы актывіст кампаніі «Эўрапейская Беларусь» Андрэй Моўчан.

Сёння ў судзе Маскоўскага раёна ён быў пакараны арыштам на 5 сутак па арт. 23.4 КаАП (непадпарадкаванне службовай асобе). Суддзя - Таццяна Мотыль. 

Увечары затрыманы таксама актывіст Віталь Васількоў. Як паведаміла  Святлана Вінаградава, ён паспеў патэлефанаваць увечары Аляксандру  Арцыбашаву і паведаміць што яго затрымліваюць. Сёння стала вядома, што Васількоў быў пакараны арыштам на 5 сутак. Суддзя Наталля Драчова прызнала яго вінаватым у непадпарадкаванні супрацоўнікам міліцыі (арт. 23.4 КаАП).

Асаблівы цынізм гэтых затрыманняў палягае ў тым, што людзей забіраюць проста з працоўных месцаў, абвінавачваючы пры гэтым у дробным хуліганстве.

Сярод магчымых прычын прэвентыўных затрыманняў праваабаронцы называюць паседжанне Савета кіраўнікоў МЗС краінаў СНД, якое пачне сваю працу ў Менску 24 кастрычніка.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international