Увага! Шукаем і навучаем назіральнікаў за масавымі мерапрыемствамі

2013 2013-10-25T10:40:00+0300 2013-10-25T10:22:50+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/freedomof-assembly.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

                               “Кожны мае права на свабоду мірных сходаў…”

                               З арт.20 Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека

Нягледзячы на тое, што права на свабоду сходаў гарантаванае Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь і агульнапрызнанымі міжнароднымі стандартамі ў галіне правоў чалавека, шматлюдныя і тым больш санкцыянаваныя масавыя мерапремствы адбываюцца ў нашай краіне вельмі рэдка - тры разы на год.

Калі хочаце паназіраць, якім чынам рэалізуецца права на свабоду сходаў у Беларусі, якія асаблівасці правядзення масавага мерапрыемства паводле нацыянальнага заканадаўства, у якіх выпадках гэтае права можа быць абмежаванае – далучайцеся да сумеснага назірання Праваабарончага цэнтра “Вясна” і Беларускага Хельсінкскага камітэта!

Мы прапануем прайсці навучанне па назіранні як форме грамадскага кантролю ўвечары 29 кастрычніка (аўторак, з 19.00 да 20.30), а таксама паўдзельнічаць у назіранні за традыцыйным шэсцем і мітынгам памяці продкаў «Дзяды» 3 лістапада (нядзеля).

Для ўдзелу ў назіранні неабходна:

 1. запоўніць заяўку;

2.  прайсці трэнінг па назіранні 29 кастрычніка – па выніках можна будзе атрымаць пасведчанне назіральніка ад БХК;

3. прыняць удзел у назіранні 3 лістапада з запаўненнем анкеты назіральніка.

Да таго ж, назіральнікі павінны прытрымлівацца прынцыпаў назірання, пазначаных у анкеце.

Увага! Грамадскае назіранне адбываецца на добраахвотнай аснове, як функцыя і асабістая пазіцыя ўдзельнікаў, і не аплочваецца арганізатарамі!

Па ўсіх пытаннях звяртайцеся на электронную скрыню:  viasnapryjdzie@gmail.com.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international