Спэцапэрацыя міліцыі перад самітам СНД

2013 2013-10-24T08:36:00+0300 2013-10-24T08:36:00+0300 be

Міліцыя прэвэнтыўна затрымлівае актывістаў незарэгістраваных аб’яднаньняў, заўважаных раней у несанкцыянаваных акцыях. Сваякі затрыманых і праваабаронцы называюць падобныя дзеяньні міліцыі правакацыяй. У Менску на працоўным месцы а другой гадзіне дня быў затрыманы актывіст кампаніі «Эўрапейская Беларусь» Андрэй Моўчан.

Як паведаміла Свабодзе ягоная сястра Вольга Моўчан, Андрэй нават не пасьпеў пераапрануць працоўную форму — ён працуе рознарабочым у адной з прыватных менскіх фірм:

«У 14:02 ён мне патэлефанаваў і сказаў, што да яго на працу прыйшлі супрацоўнікі Маскоўскага РУУС Менску, нібыта хочуць пагаварыць. Начальнік не хацеў адпускаць яго з працы, але міліцыянты яму прыгразілі і сказалі, што арыштоўваць ня будуць. Але тут жа забралі і адвезьлі ў пастарунак.

Я спрабавала пазьней высьветліць, для чаго яго павезьлі, мне патлумачылі, што нібыта для вочнай стаўкі, бо да іх паступіў званок пра крадзеж тэлефона. Пазьней у РУУС склалі пратакол за непадпарадкаваньне міліцыі, нібыта ён адмовіўся зьняць з рукі гадзіньнік, лаяўся на міліцыянтаў. Але сьведчаньні міліцыянтаў не супадаюць з тым, што там адбывалася насамрэч, і чаму яго арыштавалі.

Я сказала міліцыянтам, што так нельга рабіць, што гэта парушэньне закону, правакацыя.

Заўтра будзе суд над Андрэем, яны сказалі, што ў 14 гадзін. Але думаю, што яго асудзяць раней. Мы з маці паедзем раніцай у суд, хочам хаця б перадаць яму цёплыя рэчы».

Летась 4 ліпеня Першамайскі суд Менску аштрафаваў Моўчана на 800 тысяч рублёў за тое, што ён разгарнуў бел-чырвона-белы сьцяг у знак салідарнасьці з палітвязьнем Сяргеем Каваленкам. Тады яго моцна зьбілі міліцыянты, сур’ёзна траўмавалі вока, і Моўчан доўгі час правёў у шпіталі хуткай дапамогі.

Як паведаміла праваабаронца Наста Лойка, яшчэ аднаму актывісту «Эўрапейскай Беларусі» Аляксандру Тарнагускаму зь Дзяржынску прыслалі на заўтра позву ў міліцыю.

Сёньня ж асудзілі лідэра беларускіх нацыянал-бальшавікоў Яўгена Контуша. Міліцыянты затрымалі таксама актывіста гэтага рухуДзьмітрыя Паліенку.

Сярод магчымых прычынаў прэвэнтыўных затрыманьняў праваабарончы цэнтар «Вясна» называе паседжаньне Рады кіраўнікоў МЗС краінаў СНД, якое пачнецца ў Менску 24 кастрычніка.

«Самі актывісты называюць гэтае затрыманьне прэвэнтыўным, перад самітам СНД. Я не выключаю, што гэта захады, якія робяць улады дзеля таго, каб гэтыя візыты адбываліся больш спакойна. Бо нейкіх акцыяў актывісты ня ладзілі, і не было іншых падстаў. І тое, што пратаколы складзеныя за хуліганства, сьведчыць, што гэта якраз прэвэнтыўныя захады», — заявіла Свабодзе сябра праваабарончага цэнтру «Вясна»Наста Лойка.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international