Пракурорскае папярэджанне за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі Аляксандру Кузьміну не адменена

2013 2013-10-23T13:08:13+0300 2013-10-23T13:08:13+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/193logo.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Скарга грамадскага актывіста Аляксандра Кузьміна з Белаазёрска на дзеянні пракурора Бярозаўскага раёна і пракурора Брэсцкай вобласці ў абласным судзе задаволена не была. Суддзя Алена Кавальчук падтрымала рашэнне пракурораў, якія вынеслі яму папярэджанне за дзейнасць ад імя незарэгістраванай апганізцыі -- кампаніі “Гавары праўду”. 

Актывіст кампаніі Валянцін Лазарэнкаў называе гэтае рашэнне неправавым:

- Нельга блытаць актыўнасць грамадзян з дзейнасцю ад імя незарэгістраванай арганізацыі.

Па словах  Лазарэнкава, калі з’яўляецца нейкае пытанне (а яны ўзнікаюць), аб’ядноўваецца пэўная колькасць грамадзян і сумесна  вырашаюць гэтую праблему. Ніякай структуры, ніякай афіцыйнай арганізацыі і не патрэбна, каб вырашаць праблемнае для людзей  пытанне.

Аляксандр Кузьмін будзе падаваць скаргу ў Вярхоўны суд. Калі не даб’ецца праўды ў сваёй краіне, мае намер звярнуцца ў Камітэт па правах чалавека ААН.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international