Пракуратура Брэсцкай вобласці падтрымала свайго баранавіцкага калегу

2013 2013-10-23T12:25:12+0300 2013-10-24T11:26:50+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/syryca-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Віктар Сырыца

Віктар Сырыца

Сябра Руху “За свабоду” Віктар Сырыца атрымаў ліст за подпісам намесніка пракурора Брэсцкай вобласці А.Ц. Тачко, у якім паведамляецца, што парушэнняў заканадаўства пры разглядзе яго звароту ў Баранавіцкую міжраённую пракуратуру не было дапушчана. Таму падстаў для прыняцця мер дысцыплінарнага ўздзеяня да Баранавіцкага міжраённага пракурора не маецца.

Зварот Віктара Сырыцы быў звязаны з прызнаннем яго вінаватым у парушэнні парадку арганізацыі Мілавідскага фэсту, у сувязі з чым ён быў прыцягнуты  судом Баранавіцкага раёна і г. Баранавічы да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу ў памеры 20 базавых велічынь. Не пагадзіўшыся з такім рашэннем суда, Віктар Сырыца звярнуўся да Баранавіцкага міжраённага пракурора з заяваю, у якой прасіў яго прынесці пратэст на судовую пастанову. Аднак пракурор нават не запатрабаваў з суда і не разглядзеў адміністрацыйную справу Віктара Сырыцы, а раіў актывісту чакаць рашэння абласнога суда, які, на думку Баранавіцкага міжраённага пракурора, аб’ектыўна разбярэцца ў яго адміністрацыйнай справе.

У сувязі з гэтым, кіруючыся арт. 55 Закона “Аб пракуратуры Рэспублікі Беларусь”, грамадскі актывіст прасіў пракурора Брэсцкай вобласці прыцягнуць Баранавіцкага міжраённага пракурора да прадугледжаннай заканадаўчымі актамі адказнасці за ўхіленне ад выканання сваіх абавязкаў.

Намеснік пракурора Брэсцкай вобласці А.Ц. Тачко паведаміў ў сваім адказе, што справа Віктара Сырыцы аб адміністрацыйным правапарушэнні не магла быць запатрабавана з суда Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы і вывучана, паколькі грамадскі актывіст самастойна падаў скаргу ў Брэсцкі абласны суд на пастанову гарадскога суда. А паколькі распачалася стадыя адміністрацыйнага працэсу па абскарджанні пастановы суда, якая не ўступіла ў законную сілу, то, на думку абласнога пракурора, не трэба скардзіцца ў пракуратуру, а неабходна чакаць рашэння Брэсцкага абласнога суда, які кваліфікавана і аб’ектыўна разбярэцца ў адміністрацыйнай справе Віктара Сырыцы.

 – Складаецца такая сітуацыя, што ўсе нашыя скаргі гарадскія і абласныя пракуроры ўсё часцей і часцей не разглядаюць па сутнасці, а перанакіроўваюць іх ў іншыя дзяржаўныя ўстановы, чым ухіляюцца ад выканання сваіх службовых абавязкаў. А мы замест стваральнай працы цягваемся ў непатрэбную бюракратычную цяганіну, – адзначыў Віктар Сырыца.

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international