У Віцебску затрыманы Барыс Хамайда

2007 2007-04-26T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Каля 10 гадзінаў раніцы распаўсюднік незалежнай прэсы Барыс Хамайда прыйшоў на сваё звычайнае месца каля так званага "сіняга дому". Акрамя друкаваных выданьняў ён меў пры сабе звон і плакат, а на галаве была павязаная чорная стужка. Тэкст плакату нагадваў пра чарговую гадавіну Чарнобыльскай трагедыі.

Барыс Хамайда здолей прастаяць усяго толькі хвілінаў пяць, як зьявілася каля 10 супрацоўнікаў міліцыі і спецслужбаў у чорнай вотратцы, якія даставілі апазіцыянера ў Чыгуначны РАУС Віцебску.

Як стала вядома ПЦ "Вясна", Барыса Хамайду абвінавачваюць у парушэньні артыкулу 23.34 КаАП - "парушэньне парадку арганізацыі альбо правядзеньня ,  масавага мерапрыемства альбо пікетаваньня". Магчыма, суд адбудзецца сёньня. 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international