Нацболы скардзяцца і... перамагаюць

2013 2013-10-22T10:51:41+0300 2013-10-22T10:57:15+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sudy-3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

21 кастрычніка суд Мінскага раёна і горада Заслаўе, разгледзеўшы скаргі групы беларускіхнацыянал -бальшавікоў , адмяніў пастановы, вынесеныя начальнікамЖдановіцкага аддзялення міліцыі, і накіраваў іх адміністратыўные справы на дапрацоўку.Сумы штрафаў згодна пастаноў складалі ад 100 да 800 тысяч рублёў.
Яшчэ летам, 10 жніўня, у лясным масіве, у раёне Воўкавічскага вадасховішча,аб'яднаная групоўка супрацоўнікаў МУС і КДБ зрабіла налёт наспартыўны лагер нацболаў. У выніку, на актывістаў былі складзеныя  адміністрацыйныя пратаколы за "распіванне спіртных напистков ў грамадзкім месцы" і"супраціў супрацоўнікам міліцыі". Аднак, прадстаўнікі сілавыхведамстваў, не пазначылі ніводнага доказу віны затрыманых.Справядліва абураныя падобным беззаконьнем, нацыянал -бальшавікі абскардзілі пастановы ў судовым парадку і дамагліся поспеху.
Гэта ўжо не першая судовая перамога актывістаў у гэтым месяцы. Раней укастрычніку таксама былі адмененыя і накіраваны на дапрацоўку пастановы,складзеныя на нацболаў па выніках акцыі супраць прызыўнога рабства.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international