Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя

2013 2013-10-22T10:20:22+0300 2013-10-22T10:21:33+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/zastaukaludzmizvacca.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 15:05 ў эфіры незалежнай беларускай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя”- праграма “Людзьмі звацца!”, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі. Праграма складаецца з рубрык “Хроніка пераследу”, “Падзея тыдня”, “Асоба. Дзяржава. Грамадства” ды “Навіны палітвязняў”. 

Анонс выпуску:

“Хроніка пераследу”: працяг судовага разбіральніцтва брэсцкай журналісткі Міланы Харытонавай, якую ў інтэрнэце абразіў яе калега, суд над газетай "Вольны горад" з Крычава, а таксама некаторыя заканадаўчыя змены, у тым ліку датычныя працы непаўнагадовых.

"Падзея тыдня": як сілавыя структуры арганізаваліся дзеля сустрэчы Паўла Севярынца ў Мінску ў мінулую суботу і што чакае ў бліжэйшыя гады нядаўняга палітвязня ў сувязі з яго судзімасцю.

"Асоба. Дзяржава. Грамадства": госць рубрыкі юрыст і палітолаг Юры Чавусаў з меркаваннем пра тое, чым для ўдзельнікаў выбарчага працэсу абернуцца змены і дапаўненні ў Выбарчы кодэкс, прынятыя напачатку кастрычніка Палатай прадстаўнікоў у першым чытанні.

“Навіны палітвязняў”: пасля вызвалення лідэра БХД Паўла Севярынца за кратамі застаюцца дзевяць палітычных зняволеных. На думку праваабаронцаў, улады не маюць матывацыі для іх вызвалення. Гэта пацвярджаюць і тыя звесткі, што дайшлі да нас ад Ігара Аліневіча, Міколы Статкевіча, Мікалая Аўтухровіча.  

У музычных паўзах - гарадзенскі фолк-рокавы гурт “Людзі на балоце”.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international