Тэма смяротнага пакарання актыўна абмяркоўваецца ў рэгіёнах

2013 2013-10-22T08:45:36+0300 2013-10-22T09:50:36+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/mazyr-smiarotnae-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Дыскусія ў Мазыры на тэму смяротнага пакарання.

Дыскусія ў Мазыры на тэму смяротнага пакарання.

Інфармацыйны вакуум, які, па дадзеных сацыялагічных даследванняў, дагэтуль захоўваецца вакол тэмы смяротнага пакарання ў нашай краіне, вырашылі змяніць актывісты кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі”.

Яны, разам з рэгіянальнымі прадстаўнікамі Праваабарончага цэнтру “Вясна” ды актывістамі іншых грамадскіх рухаў арганізоўваюць сустрэчы-дыскусіі, прысвечаныя гэтай актуальнай праблеме.

Зусім нядаўна падобная сустрэча адбылася ў Рэчыцы, а ў мінулыя выходныя тэма смяротнага пакаранняя абмяркоўвалася ў Мазыры і Слоніме.

У якасці эксперта ў дыскусіях браў удзел каардынатар кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання” Андрэй Палуда.

Праваабаронца распавядаў пра дзейнасць кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі”,  закраналіся такія аспекты, як незваротнасць такога пакарання, як смяротнае, прыводзілся важкія аргументы супраць смяротнай кары, статыстыка смяротных прысудаў у Беларусі.

Мяcцовыя актывісты і прадстаўнікі грамадскіх рухаў і партый змаглі задаць хвалюючыя іх пытанні, выказалі сваё меркаванне па тэме дыскусіі.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international