Старшынёй МХД пераабраная Марына Хоміч

2013 2013-10-21T14:40:28+0300 2013-10-21T14:40:28+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/maryna-khomicz.jpg
Старшыня аргкамітэту МХД Марына Хоміч

Старшыня аргкамітэту МХД Марына Хоміч

Сустаршыня аргкамітэту па стварэньні партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» Віталь Рымашэўскі назваў Марыну Хоміч «новым тварам у беларускай маладзёвай палітыцы».

«Такіх твараў у апошнія гады зьявілася няшмат. Яна — яркая асоба. Калі ў яе і ёсьць недахопы ў працы, то яны зьвязаныя выключна не з такой вялікай дасьведчанасьцю, якая ёсьць у старэйшага пакаленьня», — заявіў ён БелаПАН. Аднак, зазначыў Рымашэўскі, у цяперашніх умовах «гэта нават перавага». «Таму што ў беларускіх дэмакратычных сілах не хапае новых, маладых, сьмелых, актыўных і ініцыятыўных людзей», — сказаў ён.

24-гадовая Марына Хоміч закончыла Беларускі дзяржаўны пэдагагічны ўнівэрсытэт па спецыяльнасьці «Беларуская філялёгія». На парлямэнцкіх выбарах 2012 года вылучалася кандыдатам у дэпутаты, агітавала за байкот выбараў, а перад галасаваньнем зьнялася з выбараў.

Маладыя хрысціянскія дэмакраты неаднаразова звярталіся ў Міністэрства юстыцыі з заявай аб рэгістрацыі арганізацыі, аднак атрымалі адказ. Вышэйшы гаспадарчы суд пакінуў у сіле рашэнне Мінюста па гэтым пытанні.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international