Затрыманых у Мінску журналістаў вызвалілі

2013 2013-10-20T07:47:00+0300 2013-10-21T18:52:02+0300 be

Раніцай у суботу, 19 кастрычніка, на платформе мінскага чыгуначнага вакзала міліцыя затрымала прэс-сакратара ГА "БАЖ" і журналіста часопіса "Абажур" Барыса Гарэцкага, журналістаў "Еўрарадыё" Алеся Пілецкага і Віталя Ругайна, фатографа Аляксандра Васюковіча, фотакарэспандэнта "Нашай Нівы" Сяргея Гудзіліна, журналістку Надзею Гацак, карэспандэнтаў БелаПАН Андрэя Корсака і Захара Шчарбакова, карэспандэнта "Радыё Свабода" Ягора Маёрчыка і іншых. У пастарунку яны правялі каля гадзіны. 

Усе яны збіраліся асвятляць вяртанне ў Мінск палітыка і публіцыста Паўла Севярынца, якога раніцай у суботу вызвалілі пасля трох гадоў абмежавання волі.

Як паведаміў па тэлефоне Барыс Гарэцкі, затрыманне адбылося каля 8.30. Міліцыянты пыдашлі да журналістаў і сказалі, што тыя выклікаюць у іх падазрэнні. Усіх затрыманых прывялі ў дзяжурную частку вакзала, дзе праверылі дакументы. Абыходзіліся з затрыманымі надзвычай груба, зазначаючы пра бессэнсоўнасць куды-кольвек скардзіцца.

Міліцыянты мэтанакіравана затрымлівалі журналістаў. Было відавочна, што прадстаўнікі прэсы прыйшлі асвятляць мерапрыемства, бо шмат у каго з іх была прафесійная апаратура.

Адразу пасля вызвалення затрыманыя карэспандэнты адзначылі, што лічаць іхны ранішні захоп АМАПам яскравай дэманстрацыяй беларускага права, якое на практыцы ніяк не абараняе журналістаў ад затрыманняў і збіцця. Аперацыяй па затрыманні журналістаў кіраваў асабіста начальнік ГУУС Мінгарвыканкама Аляксандр Барсукоў.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international