Івацэвічы: скаргі як падстава змяшчэння ў псіхбальніцу

2013 2013-10-18T11:08:40+0300 2013-10-18T11:08:40+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kavalchuk-ivacevichy.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Валянцін Кавальчук.

Валянцін Кавальчук.

Усё часцей фіксуюцца факты змяшчэння няўгодных грамадзян у псіхлячэбніцы.

У Івацэвіцкім раёне быў змешчаны на тыдзень у псіхбальніцу ў Магілёўцы Пружанскага раёна жыхар вёскі Вялікая Гаць Валянцін Кавальчук. Праз тыдзень знаходжання ў бальніцы яму  паставілі дыягназ: брэдавае расстройства, лячэнне не патрабуецца, але павінен быць пад наглядам мясцовага псіхіятра. З такімі дакументамі мужчына быў выпісаны дадому.

Калі Валянцін Кавальчук спытаў у сябра камісіі ў псіхбальніцы, чаму яму паставілі такі дыягназ, адказ быў наступным: шмат пішаш скаргаў і не збіраешся спыняцца.

Справа з шэрагам скаргаў аб заангажаванасці мясцовых органаў улады і праваахоўных службаў пачалася з дробнага бытавога пытання ў 2007 годзе. Суседка Валянціна Кавальчука прыбіла свой плот да ягонай хаты: ні пафарбаваць, ні парамантаваць сцяну, трэба пералазіць цераз суседчын плот. Ён звярнуўся ў сельвыканкам, затым і ў розныя іншыя інстанцыі, але пытанне да гэтага часу не вырашана. Усе дружна сталі з падачы старшыні сельвыканкама і мясцовага ўчастковага на бок яго суседкі.

Яшчэ ў 2011 годзе тройчы Івацэвіцкі РАУС рабіў спробы накіраваць Кавальчука да псіхіятра. Псіхіятр Івацэвіцкай райбальніцы Ірына Круглей размаўляла з ім па тэлефоне. І напісала ў міліцыю, што няма падстаў выклікаць Кавальчука да псіхіятра толькі за тое, што ён піша скаргі. Гэтак жа ім адказаў і пракурор.

А ў 2013 годзе з’явілася рашэнне суда пра накіраванне Валянціна Кавальчука на прымусовае абследаванне ў псіхбальніцу. Пра рашэнне суда мужчына даведаўся толькі пры паступленні ў псіхбальніцу. Яго практычна не лячылі: тры дні давалі 2 разы ў дзень лёгкія снатворныя і некалькі дзён трэцюю частку аспірына. Прайшоў тэсты. Цяпер па дакументах Валянцін прызнаны псіхічна хворым, і яму небяспечна далей адстойваць сваю пазіцыю. Хаця мае на руках даведку ад 2011 года, што псіхічна здаровы.

Па словах Кавальчука, ён будзе разбірацца з беззаконнем з боку пракуратуры, мясцовага суда і тымі, хто завёз яго насільна ў псіхбальніцу.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international