Рашэнне Вярхоўнага суда па скарзе асуджанага за забойства агучаць 22 кастрычніка

2013 2013-10-18T11:04:46+0300 2013-10-21T11:45:07+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/aljaksandr-harunovicz.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аляксандр Груноў

Аляксандр Груноў

Вярхоўны суд Беларусі 18 кастрычніка разгледзеў касацыйную скаргу жыхара Гомеля Аляксандра Грунова, асуджанага да выключнай меры пакарання за забойства студэнткі. Канчатковае рашэнне будзе агучанае 22 кастрычніка ў 15 гадзін. Падрабязнасці разгляду касацыйнай скаргі – пазней на нашым сайце.

25-гадовы Аляксандр Груноў апоўначы 20 верасня 2012 года здзейсніў забойства сваёй знаёмай студэнткі Наталлі Емельянчыкавай. На судзе ён патлумачыў, што за некаторы час да сустрэчы яна абразіла яго ў кампаніі знаёмых людзей і не папрасіла прабачэння. Гэта і стала прычынай агрэсіі. У выніку ён нанёс ахвяры 102 нажавыя раненні.

14 чэрвеня рашэннем Гомельскага абласнога суда Аляксандру Грунову прызначаная выключная мера пакарання - расстрэл.  У судзе абвінавачаны віну прызнаў цалкам і папрасіў прабачэння ў маці Наталлі Емельянчыкавай. Абвінавачаны звярнуўся з абскарджваннем у Вярхоўны суд.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international