Рэчыца: следчы камітэт вырашае, ці ўзбуджаць крымінальную справу па заяве дэмакратаў

2013 2013-10-17T11:23:24+0300 2013-10-17T11:23:24+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

16 кастрычніка сьледчы рэчыцкага раённага следчага камітэта Дзмітрый Блізьнюк правёў пісьмовае апытанне палітыка Уладзіміра Кацоры па заяве аб узбуджэнні ў дачыненні да супрацоўнікаў ДАІ Гомельскага аблвыканкама крымінальнай справы, звязанай з пераследам і затрыманнем дэлегатаў рэспубліканскай канферэнцыі "За сумленныя, справядлівыя выбары для лепшага жыцця".                         

Са слоў лідэра гомельскіх дэлегатаў канферэнцыі следчы камітэт наўрад ці вырашыцца ўзбуджаць крымінальную справу, так як каманду на затрыманне дэлегатаў аддавалі відавочна не ў Рэчыцы.                                

"Следчы правёў звычайную у дадзеным выпадку працэдуру, апытаўшы мяне і склаўшы адпаведны пратакол. Узбудзіць крымінальную справу супраць міліцыянтаў, якія ўчынілі злачынства, ў краіне, дзе законы прымяняюцца выбарча проста немагчыма. У канцы апытання следчы так і заявіў: “Канферэнцыя ўсё роўна ж адбылася!”. Гэтым усё сказана, - адзначыў палітык.

Напамятаем, гомельскія ўдзельнікі рэспубліканскай Канферэнцыі "За сумленныя, справядлівыя выбары для лепшага жыцьця" ў сувязі з іх неабгрунтаваным затрыманнем поўныя рашучасці і заяўляюць аб сваёй гатоўнасці, калі спатрэбіцца, выслухаць непасрэдных выканаўцаў палітычнага вышуку - маёра абласнога ДАІ Ігара Лапаткіна і капітанаСяргея Васільчука ў судзе.

http://gomelspring.org/ 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international