Брэст: на дарожныя праблемы ў горадзе адрэагаваў урад

2013 2013-10-17T09:53:27+0300 2013-10-17T09:53:27+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/brest-daroga-rakasousk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Скарга на ігнараванне мясцовымі ўладамі калектыўнага зввароту жыхароў брэсцкага мікрараёна Паўднёвы наконт добраўпарадкавання вуліц і стану дарог была накіраваная ў Савет Міністраў і прынесла станоўчыя вынікі.  

Скласці зварот і сабраць пад ім больш за 1100 подпісаў жыхарам мікрараёну дапамаглі прыхільнікі кампаніі “Гавары праўду”, якія, пачынаючы з сакавіка, адсочваюць, каб дарожныя праблемы на вуліцах Ракасоўскага і Жукава ўрэшце былі вырашаныя. Як паведаміў актывіст кампаніі Ігар Маслоўскі, такая пільнасць прывяла да таго, што на вуліцы Ракасоўскага ўжо практычна прайшла рэканструкцыя, была пашырана дарожная частка і выкладзены тратуарныя дарожкі, а таксама прадугледжаны стаянкі для аўтамабіляў. “У адказе аблвыканкама, куды з урада была перанакіравалі нашу скаргу, сцвярджаецца, што пасля поўнага завяршэння рэканструкцыі сёлета адзін з праездаў, які выклікаў заклапочанасць з пункту гледжання бяспекі руху пешаходаў, вырашана зрабіць цалкам пешаходным”, - распавёў Ігар Маслоўскі і адзначыў, што дамагчыся такога выніку дапамагла актыўнасць грамадзян, якія настойліва патрабавалі ад уладаў выканання сваіх абавязкаў у справе паляпшэння дарожнай інфраструктуры.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international