Бабруйск: Блогер Алег Жалноў звернецца па дапамогу да адваката

2013 2013-10-16T16:16:03+0300 2013-10-16T16:16:03+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/zalniu-aleg-babrujsk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алег Жаўноў.

Алег Жаўноў.

15 кастрычніка ў бабруйскім судзе прайшло другое пасяджэнне па справе Алега Жалнова. Нагадаем, супрацоўнікі ДАІ даводзяць суддзі Наталлі Чарапуха, што блогер і яго сын Аляксей аказвалі ім супраціў, прымянялі фізічную сілу. Жалновы настойваюць на тым, што супраціўлення не аказвалі, а наадварот, самі сталі ахвярамі перавышэння паўнамоцтваў з боку супрацоўнікаў ДАІ. 

На гэтым пасяджэнні былі заслуханы паказанні сведкаў – інспектараў ДАІ Віталя Падуты і Яўгена Сераштанава, маёра міліцыі Сяргея Рудзько, сына Алега Жалнова - Аляксея.

Падчас пасяджэння супрацоўнікі ДАІ паводзілі сябе упэўнена і часам нахабна, свабодна перапынялі працэс рэмаркамі кшталту “гэта пытанне не па тэме”, кпілі з апанентаў, аддавалі парады суддзі. Такім чынам, на большасць сваіх пытанняў Алег Жалноў не атрымаў адказу, часам “даішнікі” і зусім адмаўляліся адказваць, бо “ужо далі тлумачэнні Следчаму камітэту”, ці сцвярджалі, што не разумеюць пэўныя пытанні.

Наталля Чарапуха цікавілася ў Жалновых, ці даваў ім нехта дазвол на відэаздымку ля будынка ДАІ, на гэтым жа пытанні засяроджвалі ўвагу і “даішнікі” (права на свабоднае атрыманне, захоўванне і распаўсюд інфармацыі аб дзейнасці дзяржаўных органаў павінна гарантавацца артыкулам 34 Канстытуцыі).  

Суддзя зрабіла перапынак да 23 кастрычніка, каб зрабіць запыт на неабходныя дакументы. На наступным пасяджэнні будуць праглядацца відэаматэрыялы. Алег Жалноў паведаміў, што вырашыў звярнуцца па дапамогу да адваката.

Журналісты, якія прысутнічалі на гэтым судовым пасяджэнні, мяркуюць, што ў кабінеце суддзі прысутнічаў супрацоўнік спецслужб. Таямнічы малады чалавек, які, нібыта, прыйшоў проста паслухаць, як ідзе справа, выйшаў разам з усімі на вуліцу. Там ён стаяў побач з Жалновымі і журналістамі, і прыслухоўваўся да размовы. Пасля, невядомы схаваўся за кут будынка, і адтуль здымаў іх на мабільны тэлефон. Калі яго заўважылі, схваўся ў дварах. Але праз хвілін 20 яго зноў убачылі ў ваколіцах суда. Ён заявіў, што жыве ў Гомелі, але працуе “на кіеўскую газету, якую спансуюць палякі”. Пры гэтым назву выдання таямнічы “карэспандэнт” не паведаміў.

 

на фота 1 - Алег Жалноў
на фота 2 -  таямнічы "карэспандэнт кіеўскай газеты"

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international