Юрыст: Новы прэзідэнцкі ўказ датычна вяшчання і паліграфіі выклікае шмат пытанняў

2013 2013-10-16T11:11:20+0300 2013-10-16T11:11:20+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/baj.jpg

«Ажыццяўленне ліцэнзійнай дзейнасці ў мэтах, якія супярэчаць інтарэсам Рэспублікі Беларусь» будзе лічыцца грубым парушэннем заканадаўства аб ліцэнзаванні.

Прэзідэнцкі ўказ №456 ад 7 кастрычніка 2013 г. «Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у некаторыя ўказы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь» уносіць змяненні ў два ранейшыя ўказы: «Аб удасканаленні кантрольнай (нагляднай) дзейнасці ў РБ» і «Аб ліцэнзаванні асобных відаў дзейнасці».    

У першым дакуменце змены касметычныя – дадаецца абзац пра «кантроль за выкананнем заканадаўства ў галіне выдавецкай справы». 

Другі ўказ змяняецца больш істотна – «Дзейнасць у галіне вяшчання» дадаецца як новы від ліцэнзаванай дзейнасці, а ў раздзел «Паліграфічная дзейнасць» уносіцца шмат зменаў.  

Прэс-служба ГА «БАЖ» звярнулася да юрыста Аляксандра Жука з просьбай падзяліцца першымі ўражаннямі ад прадугледжаных указам новаўвядзенняў.

Як мне падаецца, у дакуменце даволі шмат цьмяных момантаў.Напрыклад, з пададзеных ва ўказе вызначэнняў “друкаванай прадукцыі” і “паліграфічнай дзейнасці” вынікае, што цяпер да такой дзейнасці належыць толькі выраб газет, часопісаў, бюлетэняў і іншых відаў друкаваных СМІ. Гэта азначае, што выраб іншай друкаванай прадукцыі – канвертаў, бланкаў, этыкетак і г.д. – ужо не лічыцца паліграфічнай дзейнасцю.

Выдавецкая дзейнасць знікла з пераліку ліцэнзаваных відаў дзейнасці. Але гэта адбылося толькі таму, што згодна з новым законам “Аб выдавецкай дзейнасці” мяняецца форма кантролю за выдаўцамі – замест атрымання ліцэнзіі яны мусяць рэгістравацца ў якасці выдаўцоў.

Раней было прапісана, што не патрабуецца атрыманне ліцэнзіі для выпуску друкаванай прадукцыі з выкарыстаннем прынтараў, капіявальных апаратаў і г.д. Зараз, даслоўна трактуючы новыя палажэнні ўказу, калі ты на прынтары вырабляеш друкаванае СМІ, то ліцэнзія ўсё ж патрэбная. Таму што “паліграфічная дзейнасць” – гэта рэпрадукаванне прадукцыі пры дапамозе тэхнічных і тэхналагічных сродкаў. Атрымліваецца, што прынтары і капіявальныя апараты падпадаюць пад ліцэнзаванне, калі ты пры дапамозе іх вырабляеш друкаваны СМІ.

Сярод пунктаў, змены ў якіх таксама прыцягваюць увагу, – тыя, што тычацца «грубых парушэнняў» у паліграфічнай і ў вяшчальнай дзейнасці. Раней гаворка ішла пра “заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці”, “экстрэмісцкія матэрыялы”, “выпуск парнаграфічнай літаратуры”.

Цяпер «грубымі парушэннямі заканадаўства аб ліцэнзаванні, ліцэнзійных патрабаванняў і ўмоваў» лічыцца «ажыццяўленне ліцэнзійнай дзейнасці ў мэтах, якія супярэчаць інтарэсам Рэспублікі Беларусь».

– Цікава, што гэта за мэты такія, якія супярэчаць інтарэсам РБ? Нідзе расшыфроўкі гэтага тэрміну няма. Паняцце “экстрэмісцкай дзейнасці” ёсць, “парнаграфіі” – таксама ёсць. А цяпер гэта замянілі гэта на агульную фармулёўку, якая адкрывае шырокае поле для трактавання.

Юрыст кажа, што дакумент патрабуе больш дэтальнага вывучэння. Найбліжэйшым часам гэта будзе зроблена.  

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства