24 красавіка з Магілёва ў раённы цэнтр Бялынічы выправіўся хросны ход у гонар цудатворнага абраза

2007 2007-04-25T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як паведаміў bulletinonline.org, 24 красавіка з Магілёва ў раённы цэнтр Бялынічы пайшлі праваслаўныя хрысціяне. Іх каля дзвюх соцень, за два дні вернікам трэба прайсці 40 кілямэтраў.

Акцыя арганізавана ў гонар абраза Бялыніцкай Маці Божай, які са старажытнасці людзі лічыўся цудатворным. Сам абраз даўно страчаны, але захаваліся спісы з яго. Праваслаўныя лічаць, што і яны пазбаўляюць людзей ад горасцяў і хваробаў. На чале хроснага хода вернікі нясуць дарэвалюцыйны спіс абраза.

25 красавіка ў Бялынічах адбудзецца ўрачыстая Боская літургія.

"Я і ўсе ўдзельнікі хроснага хода жадаюць людзям, каб у іх душах было цёпла і ў сэрцах жыла любоў", — гаворыць свяшчэннік Сергій Белавус, які ідзе з хросным ходам.

Да рэвалюцыі 1917 года хросныя хады ў гонар Бялыніцкай Божай маці праводзіліся штогод. Цяпер праваслаўная царква хоча адрадзіць гэтую традыцыю.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international