Крычаў: чарговы суд супраць газеты “Вольны горад”

2013 2013-10-15T22:42:22+0300 2013-10-15T22:42:22+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/volny-gorad-krych-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

15 кастрычніка ў 14-00 у судзе Крычаўскага раёна пачаўся разгляд грамадзянскага пазову працаўнікоў Чэкыкаўскай ПМК-280 да журналістаў газеты “Вольны горад”.

Працаўнікі КУП “Чэрыкаўскае ПМК-280” -- штукатур Байгола і столяр Конеў патрабуюць ад журналістаў “Вольнага горада” кампенсацыі маральнай шкоды ў памеры 16 мільёнаў рублёў за выкладзеныя ў артыкуле “З абвяржэннем пачакаем” (“Вольны горад” №25 ад 29 чэрвеня 2013 года) звесткі.

Згодна пазоўнікаў, выкладзеныя ў артыкуле звесткі пра тое, што з імі не заключаны належным чынам працоўныя дамовы, даставілі ім маральныя пакуты.

Разгляд справы ў судзе Крычаўскага раёна ажыццяўляла суддзя Антаніна Качанава, якая апытала пазоўнікаў і журналістаў “Вольнага горада”.

Перад пачаткам паседжання Байгала і Конеў звярнуліся з хадайніцтвам аб пераносе судовага паседжання, бо іх адвакат не можа ўдзельнічаць у паседжанні па прыватных абставінах. Суддзя Антаніна Качанава не задаволіла хадайніцтва, тэрмін паседжання быў вызначаны больш за месяц таму, пазоўнікі мелі магчымасць улічыць усе нюансы.

Падчас апытання суддзёй пазоўнікі не змаглі адказаць, у чым заключаліся  для іх маральныя пакуты і якім чынам газетны артыкул “З абвяржэннем пачакаем” прынёс ім маральную шкоду.

“Мне стала проста шкада гэтых людзей, яны блыталіся на кожным кроку і казалі нешта незразумелае, - кажа рэдактар газеты “Вольны горад” Сяргей Няроўны. – Мы нават не сталі задаваць ім патынні, бо ні Байгала, ні Конеў не змаглі выразна адказаць нават на пытанні суддзі, у чым вызначалася для іх маральная шкода і якія яны перанеслі маральныя пакуты. Між тым, спадар Конеў сказаў, што пазоў у суд складалі яны самі, праўда, незразумела, якім чынам.

Зразумела, што простыя работнікі ПМК-280 Байгала і Конеў -- гэта не сапраўдныя замоўнікі гэтага пазова. Я ў сваім выступе ў судзе адзначыў, што мне б вельмі хацелася б убачыць на месцы штукатура Байгала і столяра Конева сапраўдных замоўнікаў пазову, якія прыкрыліся за спінамі простых працаўнікоў. Мы выдатна ведаем, хто сапраўды хоча прымусіць замаўчаць газету “Вольны горад”, - сказаў Сяргей Няроўны.

Суддя Антаніна Качанава прызначыла наступнае паседжанне па разгляду пазову аб кампенсацыі маральнай шкоды да журналістаў “Вольнага горада” на 11-00 24 кастрычніка.

Нагадаем, што 21 кастрычніка суд Крычаўскага раёна таксама працягне разгляд чарговага пазова КУП “Чэрыкаўскага ПМК-280” да газеты “Вольны горад”, суд будзе высвятляць абставіны таго, ці сапраўды журналісты газеты “Вольны горад” у артыкуле “З абвяржэннем пачакаем” дыскрэдытавалі кіраўніцтва прадпрыемства і падрывалі дзелавую рэпутацыю КУП “Чэрыкаўскае ПМК-280”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international