Cёння адбудзецца суд на смаргонскім актывістам Уладзімерам Шульжыцкім

2007 2007-04-25T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

24 красавіка 2007 г. каля 18 гадзін у Смаргоні быў затрыманы міліцыяй 18-гадовы грамадскі актывіст Уладзімір Шульжыцкі. На мінулых выбарах ён вылучаўся незалежным кандыдатам у дэпутаты раённага Савета, удзельнічаў 25 сакавіка 2006 г. у мітынгу у Мінску, прымеркаванага да Дня Волі.

Як стала вядома ПЦ “Вясна”, напярэдадні затрыманьня ў раёне пражывання Уладзіміра былі распаўсюджаны ўлёткі з частотамі радыё “Свабода” і заклікам слухаць альтэрнатыву дзяржаўным навінам. Пры гэтым указана, што пры праблемах наладкі прымача можна патэлефанаваць на нумар мабільнага тэлефона Уладзіміра.

Учора Шульжыцкаму патэлефанавалі і для настройкі прымача

запрасілі прыйсці па дакладнаму адрасу. Уладзімір пайшоў, але ў

пад’ездзе дома яго ўжо чакалі міліцыянеры. Яны прапанавалі праследаваць у раённы аддзел міліцыі для высвятлення яго асобы, паколькі быццам бы адбываюцца кватэрныя крадзяжы, а ён зайшоў у пад’езд, дзе не пражывае. У райаддзеле міліцыі на Уладзіміра Шульжыцкага быў складзены пратакол, паводле якога ён адмаўляўся праследаваць з міліцыянерамі і брыдкасловіў.

На гэтай падставе Уладзімір затрыманы і правёў ноч у пастарунку.

Суд адбудзецца сёння, 25 красавіка.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international