Цёплыя віншаванні Гары Паганяйлу з днём народзінаў ад “вясноўцаў”!

2013 2013-10-14T10:29:39+0300 2013-10-14T16:16:39+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/paganiajla1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Юрыст БХК Гары Паганяйла

Юрыст БХК Гары Паганяйла

Сябры Правабарончага цэнтра “Вясна” шчыра віншуюць вядомага юрыста, вопытнага праваабаронцу і выдатнага чалавека Гары Пятровіча Паганяйлу з 70-годдзем!

“Вясноўцы” зычаць Гары Пятровічу і надалей заставацца энергічным, надзейным і бескампрамісным праваабаронцам, мудрым настаўнікам, высокапрафесійным юрыстам.

Нарадзіўся Гары Пятровіч 14 кастрычніка 1943 года ў турме для рэпрэсаваных у Архангельскай вобласці. Першы муж маці Іван Паганяйла ў 1937 годзе быў абвінавачаны ў шпіянажы і здрадзе дзяржаве і кінуты за краты. Неўзабаве такі ж самы лёс напаткаў ягоную маці, Лідзію Паганяйлу. Праз некатары час на тэрыторыі турэмнага лагера нарадзіўся будучы юрыст Гары. Затым быў дзіцячы дом і сустрэча з маці больш чым праз дзесяць гадоў.

Пасля службы ў войску Гары Пятровіч паступіў на юрыдычны факультэт БДУ. Атрымаўшы адукацыю, працаваў адвакатам, суддзёй, следчым, кіраваў юрыдычнай кансультацыяй, узначальваў Саюз юрыстаў Беларусі. З 1998 года – праваабаронца, намеснік старшыні Беларускага Хельсінкскага камітэта.

У дзень свайго юбілею Гары Пятровіч прэзентуе аўтабіяграфічную кнігу  "Адвакацкія хронікі Гары Паганяйлы". 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international