Бяроза: Ідэолагі ўдзельнічаюць у забаронах масавых мерапрыемстваў

2013 2013-10-14T01:33:24+0300 2013-10-14T01:33:24+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/ne_smiarotnamu_pakaranniu.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Такую выснову можна зрабіць з ліста, атрыманага бярозаўскімі заяўнікамі пікета на 10 кастрычніка, прысвечанага Сусветнаму дню супраць смяротнага пакарання. Праваабаронцы, якія падавалі заяку на правядзенне масавага мерапрыемства, атрымалі адмову ў пікеце двойчы. Першая адмова прыйшла за подпісам намесніка старшыні Бярозаўскага райвыканкама Віктара Міхнюка 4 кастрычніка. Другі раз ужо копія адмовы за подпісам таго ж В. Міхнюка на той жа пікет прыйшла заяўнікам 7 кастрычніка з аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Бярозаўскага райвыканкама, які размешчаны нават у іншым памяшканні. Варта ўдакладніць, што да ідэалагічнага аддзелу ніхто з заяўнікаў не звяртаўся, таму яго ўключанасць у пытанне адмовы масавага мерапрыемства, прысвечанага вострай тэме, сведчыць пра ідэалагічныя, а не законныя падставы для забароны пікета.

 

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international