У Краснаполлі спрабуюць вывесці з-пад адказнасці намесніка старшыні райвыканкама

2013 2013-10-13T23:05:58+0300 2013-10-13T23:05:58+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/chynounik.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

1 кастрычніка ў Краснаполлі прайшлі святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя 70-годдзю вызвалення Краснапольскага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і ўсталяванню помніка да гэтай знамянальнай даты ў выглядзе баявой машыны дэсанта.

Пасля сканчэння афіцыйнай часткі мерапрыемства высокія госці з кіраўніцтва ўзброеных сіл Рэспублікі Беларусь і кіраўніцтва Краснапольскага раёна працягнулі адзначаць свята ў мясцовым рэстаране “Сосны”, паведамляе незалежная крычаўская газета “Вольны горад”.

Ну а некалькімі гадзінамі пазней намеснік старшыні Краснапольскага райвыканкама Мікалай Лістападаў здзейсніў ДТЗ на службовым аўтамабілі “Жыгулі” і пасля гэтага паспрабаваў уцекчы з месца здарэння. Аднак здзейсніць уцёкі чыноўніку не ўдалося, ён быў аператыўна затрыманы супрацоўнікамі ДАІ, якія даставілі высокага раённага чыноўніка на медыцынскі агляд у мясцовую бальніцу. Тэст на алкаголь адназначна пацвердзіў, што чыноўнік знаходзіцца ў нецвярозым стане.

Па словах журналістаў газеты “Вольны горад”, самыя цікавыя падзеі разгарнуліся пазней – прадстаўнікі сілавых структур пачалі ціснуць на супрацоўнікаў ДАІ, які затрымлівалі намесніка старшыні Краснапольскага райвыканкама і дактароў, якія ўдзельнічалі ў медыцынскім аглядзе Мікалая Лістападава, пачаліся праверкі законнасці і абгрунтаванасці іх дзеянняў. Уся інфармацыя аб ДТЗ была аператыўна вынята з электронных носьбітаў інфармацыі. Здзейснішы злоснае парушэнне закона, чыноўнік працягвае працаваць на сваёй пасадзе.

“Увесь гэты ціск і імкненне загладзіць сітуацыю адбываюцца таму, што камусьці наверсе вельмі нявыгадна, каб высветліліся падрабязнасці аб здзейсненым чыноўнікам ДТЗ, - выказвае меркаванне журналіст газеты “Вольны горад”.  – Улады не хочуць, каб выйшла інфармацыя, дзе і з кім умудрыўся напіцца Мікалай Лістападаў, і як ён пасля аказаўся за рулём службовага аўтамабіля. Аднак, згодна нашай інфармацыі, супрацоўнік ДАІ, які затрымліваў раённага начальніка, дзейнічаў у строгай адпаведнасці з законам і не перавышаў службовых паўнамоцтваў ніякім чынам. Пакуль не магу адказаць, ці здолелі прадстаўнікі сілавых структур знайсці нейкія парушэнні ў дзеяннях дактароў, якія праводзілі медыцынскі агляд намесніка старшыні Краснапольскага райвыканкама, ведаю толькі, што ціск на галоўнага ўрача быў вельмі моцны”.

Па інфармацыі газеты “Вольны горад”, у святкаванні 70-й гадавіны вызвалення Краснапольскага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў 1 кастрычніка прымалі ўдзел намеснік міністра абароны Рэспублікі Беларусь па ўзбраенню генерал-маёр І. Лацянкоў, камандуючы сіламі спецыяльных аперацый Узброеных Сіл РБ генерал-маёр А. Белаконеў і намеснік камандуючага сіламі спецыяльны аперацый Узброеных Сіл РБ па ідэалагічнай працы палкоўнік С. Андрэеў.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international