Леаніда Дубаносава не хочуць браць на “Граніт” ні на якую пасаду

2013 2013-10-13T22:36:11+0300 2013-10-13T22:36:11+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/dubanosau-granit.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Леанід Дубаносаў.

Леанід Дубаносаў.

Сябра Беларускага незалежнага прафсаюза Леанід Дубаносаў не можа дамагчыся аднаўлення на працы на прадпрыемстве “Граніт” і лічыць, што адбываецца гэта менавіта з-за яго прафсаюзнай дзейнасці.

На РУВП “Граніт” Дубаносаў адпрацаваў амаль 20 гадоў і гатовы працягнуць сваю дзейнасць, бо мае шэраг запатрабаваных на прадпрыемстве спецыяльнасцяў. “Калі ў судзе слухалася справа наконт майго аднаўлення на працы, юрыст “Граніта” пераконваў, што кантракт не быў працягнуты зусім не на падставе майго сяброўства ў незалежным прафсаюзе, - распавядае Леанід. – Тады я прышоў на прыём да генеральнага дырэктара Эдуарда Гаўрылковіча і нагадаў, што магу працаваць не толькі як экскаватаршчык. Аднак кіраўнік адміністрацыі “Граніта” катэгарычна адмовіў у тым, каб я зноў уладкаваўся на працу на гэтым прадпрыемстве і спасылаўся на тое, што ў мяне былі парушэнні, якія і з’явіліся падставай для звальнення. Але насамрэч мяне не звальнялі, а не працягнулі кантракт”.

Леанід Дубаносаў падкрэслівае, што на “Граніце” зараз адчуваецца недахоп рабочых кадраў, таму адмову ў працаўладкаванні ён адназначна расцэньвае, як дыскрымінацыю ў сувязі з удзелам у незалежным прафсаюзным руху.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international