У Віцебску пададзена заяўка на пікет салідарнасці з палітвязнямі

2013 2013-10-13T01:19:59+0300 2013-10-13T01:19:59+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/palitviazni-grafici.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Каардынатар Руху "За свабоду" па Віцебскай вобласці Хрыстафор Жаляпаў і актывіст аргкамітэту па стварэнні сацыял-дэмакратычнай партыі "Народная Грамада" Аляксей Гаўруцікаў падрыхтавалі заяўку такім чынам, каб у раенных уладаў было найменей падставаў адмовіць.

Месца меркаванага пікета – з ліку трох у горадзе, адмыслова вызначаных пад масавыя мерапрыемствы, -- парк  імя 30-годдзя ВЛКСМ. Час правядзення – з 14 да 16 гадзінаў 29 кастрычніка.

"Гэта працоўны дзень, і мы разумеем, што больш людзей нас змаглі б убачыць у парку ў суботу ці нядзелю. Аднак на выходны дзень з намі адмаўляюцца заключаць дамову на абслугоўванне медыкі – маўляў, у выходныя няма магчымасці арганізаваць дзяжурства машыны хуткай дапамогі, бо іх і так нямнога. І мы знарок панядзелак – каб не было падставаў  адмовіцца супрацоўнічаць з намі. Бо без дамоваў з медыкамі, ЖКГ і міліцыяй нам немагчыма атрымаць дазвол ад раённай адміністрацыі, "—патлумачыў Аляксей Гаўруцікаў.  

Актывісты хочуць правесці акцыю, каб прадэманстраваць салідарнасць з Мікалаем Статкевічам, Эдуардам Лобавым, Алесем Бяляцкім і ішымі палітвязнямі, патрабуючы іхняга вызвалення.

Мінулым разам, калі актывісты рыхтаваліся праводзіць пікет супраць размяшчэння ў Беларусі расійскіх вайсковых баз, Першамайская раённая адміністрацыя адмовілі ім якраз з-за адсутнасці дамоваў. Гэта – найбольш частая прычына забароны на акцыі, але ад апазіцыянераў у гэтай справе мала што залежыць: адказныя структуры апасаюцца заключаць з імі дамовы на абслугоўванне імпрэзаў  ці ўсяляк пазбягаюць гэта рабіць.

Так, падчас падрыхтоўкі да мінулага пікета заключыць дамову ўдалося толькі з камунальшчыкамі – з прадпрыемствам  "Зеленбуд". Медыкі спаслаліся на дэфіцыт машын хуткай дапамогі ў выходны дзень. А з абласной управы міліцыі адказ прыйшоў ужо пасля таго, як адмовіла адміністрацыя Першамайскага раёну. І ў ім было напісана, што дамаўляцца пра абслугоўванне мерапрыемства ўжо немэтазгодна, раз яго не дазволіла кіраўніцтва раёна.

Управа міліцыі, такім чынам, парушыла патрабаванне, выкладзенае ў рашэнні віцебскага гарвыканкаму №881 пра правядзенне масавых акцый. Там сказана, што спачатку арганізатары мусяць прадаставіць дамовы. Але ў міліцэйскай управе знарок дачакаліся адмовы раённых уладаў, каб не пагадзіцца на супрацоўніцтва з актывістамі.

Аляксей Гаўруцікаў і Хрыстафор Жаляпаў спрабавалі  праз суд абавязаць Першамайскую адміністрацыю даць ім дазвол на акцыю і абавязаць адказныя структуры ўсё ж заключыць дамовы на абслугоўванне. Аднак суддзя Вольга Іванова патрабаванні актывістаў не падтрымала.

Рашэнне гарвыканкаму №881 "Аб арганізацыі масавых мерапрыемстваў у г.Віцебску" складзена такім чынам, што яго практычна немагчыма выканаць. Адпаведна, грамадзянам немагчыма рэалізаваць права на публічнае выказванне сваіх меркаванняў праз арганізацыю масавых мерапрыемстваў.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international