Жыхар Пінска не можа знайсці ўправы на інтэрнэт-падманшчыкаў

2013 2013-10-13T01:09:21+0300 2013-10-13T01:09:21+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/internet.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Міністэрства інфармацыі Беларусі адмовіла пінчаніну Мікалаю Клімовічу ў разбіральніцтве па фактах распаўсюду ілжывай інфармацыі на мясцовых сайтах ад ягонага імя.

Мікалай Клімовіч, які вядзе ўласны блог, спрабаваў звярнуць увагу на так званых “інтэрнэт-троляў”, якія ладзяць правакацыі і змяшчаюць у сеціве абразлівую і хлуслівую інфармацыю. Аднак у адпаведным міністэрстве прапанавалі звярнуцца ў мясцовыя праваахоўныя органы, дзе шукаць тых, хто змяшчае ілжывыя паведамленні, не збіраюцца. Ніяк не рэагуюць на гэтую з’яву і адміністратары мясцовых сайтаў. Жыхар Пінска здзіўлены падобнымі адносінамі з боку дзяржаўных устаноў, якія ўхіляюцца ад выканання сваіх абавязкаў наконт дзейнасці ў Інтэрнэце. Бо можа адбыцца так, што ад імя Мікалая Клімовіча нехта будзе заклікаць да гвалту, і тады несці адказнасць за такія паведамленні будзе ўжо сам блогер, нягледзячы на тое, што ён не мае дачынення да падобных допісаў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international