Магілёў: адміністрацыйны пратакол вернуты на дапрацоўку ў міліцыю

2013 2013-10-12T23:37:53+0300 2013-10-12T23:37:53+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/novikau-magiliou.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Юрый Новікаў, старшыня Каардынацыйнай рады Магілёўскай абласной кааліцыі дэмсілаў

Юрый Новікаў, старшыня Каардынацыйнай рады Магілёўскай абласной кааліцыі дэмсілаў

11 кастрычніка суд Ленінскага раёна Магілёва ў асобе суддзі Вольгі Бекушавай пачаў разгляд справы з нагоды затрымання за раздачу ўлётак актывістам дэмакратычнага руху Юрыя Новікава. Падчас суду было выяўлена, што выдадзеная актывісту копія пратакола адміністрацыйнага правапарушэння не супадае з арыгіналам. Суддзя прыняла рашэнне вярнуць адміністрацыйную справу на дапрацоўку ў міліцыю.

Нагадаем, што намеснік старшыні Свабоднага прафсаюзу Беларускага Юрый Новікаў быў затрыманы вечарам 8 верасня на пешаходнай вуліцы Ленінскай каля дому 29. У гэты дзень ён разам з іншымі дэмакратычнымі актывістамі праводзіў збор подпісаў грамадзян пад зваротам “Не ваенным базам на беларускай зямлі”. Пасля таго, як акцыя была скончына, яго затрымалі супрацоўнікі міліцыі. Іншых удзельнікаў акцыі міліцыянты не краналі.

Праваабаронца Барыс Бухель кажа, што на судовае пасяджэнне прыйшло больш за 10 чалавек, аднак суддзя не пажадала праводзіць судовае пасяджэнне ў свабоднай судовай зале.

“Людзям прыйшлося некалькі гадзінаў распаранымі стаяць у яе кабінеце. У іх не было магчымасці прысесці. У выніку трое ўдзельнікаў судовага пасяджэння зрабілі  запісы ў судовую кнігу скаргаў і прапановаў”, - гаворыць Барыс Бухель.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international