«На смяротнікаў накідвалі сачок, накшталт тых, якімі ловяць рыбу» (фота)

2013 2013-10-11T16:42:56+0300 2013-10-11T16:44:30+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/zejnalov2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Кіраўнік Праваабарончага цэнтра Азербайджана Эльдар Зяйналаў

Кіраўнік Праваабарончага цэнтра Азербайджана Эльдар Зяйналаў

У 1997 годзе, у сувязі з уступленнем у Раду Еўропы, у Грузіі адмянілі смяротнае пакаранне, 42 смяротнікаў памілавалі з заменай ім прысудаў спачатку на 20 гадоў, а потым на 15 гадоў пазбаўлення волі.

Падземны калідор смяротнікаў працягваў выкарыстоўвацца як блок для ўтрымання асабліва небяспечных зняволеных. А расстрэльную камеру зрабілі музеем, пакінуўшы ў ёй усё, як было, толькі павесілі плакат на адну з сценаў.

Распавядае праваабаронца з Баку Эльдар Зяйналаў:

«Той падземны ход, па якім выносілі скрыні з трупамі за межы турмы, сталі выкарыстоўваць для экскурсій школьнікаў. А некалькі гадоў таму ўвесь СІЗА, разам з падземным корпусам смяротнікаў, знішчылі (у Баку таксама). Расстрэльвалі ў турме. Пра працэдуру мне таксама распавялі. Там былі моманты, пра якія я чуў упершыню... Напрыклад, пра вялікі сачок накшталт тых, якімі ловяць рыбу, які накідвалі на смяротнікаў, якія супраціўляліся. Адзін кат трымаў асуджанага, другі расстрэльваў над ваннай з бетону, зробленай у падлозе, куды выляталі мазгі, язык, кроў...

Потым пасыпалі хлоркай і змывалі са шлангу. А трупы складвалі адзін на адзін у кутку за шырмай. У растрэльным падвале толькі забівалі. А ўтрымлівалі іх у звычайных камерах, хіба што без натуральнага святла і вентыляцыі. Кармілі звычайнай ежай, плюс у СІЗА дазвалялі «перадачкі» раз на месяц для ўсіх - і для смяротнікаў у тым ліку... Цікава, што ў Арменіі, напрыклад, такога расстрэльнага падвалу, як у Тбілісі і ў Баку, не было, і асуджаных армян транспартавалі для расстрэлу ў ​​Тбілісі».

На фота 1: Расстрэльны падвал ў Тбілісі. Тут бачны сцёк (ванна з ухілам злева направа) для крыві, у якой і праз некалькі гадоў захоўвалася пабурэлае ад крыві апілкі. Каля сцяны - сачок, які накідвалі зверху на асуджанага, прыціскаючы яго да ванны. Бачны кут скрыні для захоўвання парашковай хлоркі.


На фота 2: Дзверы адной з камер смяротнікаў ў Тбілісі. Хтосьці наварыў падкову на “ўдачу” (памілаванне). У 1997-м, пасля працяглага невыканання смяротных прысудаў, пра смяротніка раптам узгадалі і некаторых расстралялі, каб паспець да адмены смяротнага пакарання. Але не ўсіх. Апошнім 42 смяротнікам пашанцавала, і іх памілавалі. 


 На фота 3: Расстрэльны падвал ў Тбіліскім СІЗА. Абутак апошніх расстраляных у 1997 годзе. Цяпер музей смяротнага пакарання знішчылі разам з турмой.


 На фота 4:  Гэта другі калідор, які вядзе да расстрэльнага падвалу ў Тбілісі (першы быў з  боку "калідора смяротнікаў"). Ён вядзе да выхаду з турмы, па ім смяротнікаў вадзілі на спатканні з сваякамі, па ім жа і выносілі трупы, для маскіроўкі спакаваныя ў звычайныя скрыні. Смяротнікі з моманту ўступлення ў сілу смяротнага прысуду знаходзіліся пад зямлёй, і нават мінімальныя дазволеныя перамяшчэнні (для спатканняў) праводзіліся так, што іх ніхто старонні не бачыў.

Паліна Сцепаненка, адмыслова для кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі”


Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international