Тамара Сяргей: Я чакаю чарговай правакацыі

2013 2013-10-11T13:35:10+0300 2013-10-11T13:35:10+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/tamara-sergey.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Юрыст Тамара Сяргей

Юрыст Тамара Сяргей

10 кастрычніка ў Мінскім гарадзкім судзе адбыўся разгляд касацыйнай скаргі Тамары Сяргей на рашэнне суда Цэнтральнага раёна Мінска, які прызнаў законным і абгрунтаваным вынесенае ёй афіцыйнае папярэджанне Генеральнай пракуратуры аб крымінальнай адказнасці за арганізацыю дзейнасці незарэгістраванага грамадскага аб'яднання.

Судовая калегія Мінгарсуда ў складзе Вольгі Рамашэўскай (старшыня), Алены Пруднікавай і Кацярыны Якутовіч, вярнуўшыся з дарадчага пакою, замест абвяшчэння рашэння перанесла пасяджэнне на 24 кастрычніка. Сваё рашэнне суд матываваў тым, што неабходна запатрабаваць ад Генпракуратуры матэрыялы, на падставе якіх актывістцы было вынесена афіцыйнае папярэджанне.

"Я ж лічу, што суд даў яшчэ адзін шанец Генеральнай пракуратуры і не выключаю чарговай правакацыі з боку нагляднага органа ", - заявіла Тамара Сяргей.

У касацыйнай скарзе юрыст прадставіла доказы таго, што суддзя суду Цэнтральнага раёна Іван Майсейчык падмяніў прадмет даказвання, пазбавіў яе магчымасці прадстаўляць доказы, а Генеральная пракуратура адстойвала сваю пазіцыю з дапамогай падтасаваных і фальшывых доказаў.

Так, прадстаўнік Генпракуратуры ў якасці доказу сваёй пазіцыі прадставіў суду копію адпраўлення гібрыднай пошты, накіраваную нібыта Тамарай Сяргей.

"Аднак на гэтым дакуменце адсутнічаў мой подпіс. Больш за тое, паводле службовых адзнакаў паштовага аддзялення, дадзенае паведамленне было накіравана 10 ліпеня 2012 года ў 16:16, а атрымана, згодна з штампам Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, 9 лiпеня 2012 года. Дадзены доказ можа выклікаць толькі адно пытанне: час ідзе ў зваротным напрамку ў чыноўнікаў Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь або Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь?"

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international