Параненая талібамі пакістанская дзяўчынка атрымала прэмію Сахарава

2013 2013-10-11T12:38:15+0300 2014-09-12T17:47:38+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/malala_usufzai.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Малала Юсуфзаі, лаўрэатка прэміі Сахарава за 2013 год. Фота: Adrees Latif/Reuters

Малала Юсуфзаі, лаўрэатка прэміі Сахарава за 2013 год. Фота: Adrees Latif/Reuters

Параненая талібамі 16-гадовая пакістанская праваабаронца Малала Юсуфзаі атрымала прэмію Сахарава за 2013 год . Пра гэта піша Lenta.ru cа спасылкай на Agence France-Presse.

«Мы вырашылі даць свету зразумець, што наша надзея на лепшую будучыню абапіраецца на маладых людзей, такіх як Малала Юсуфзаі», - заявіў старшыня Еўрапейскай народнай партыі ў Еўрапарламенце.

Раней юная праваабаронца была ўганараваная званнем «Гуманіст года» па версіі Гарвардскага універсітэта, а таксама прэміяй імя Ганны Паліткоўскай.

Юсуфзаі на працягу пяці гадоў вяла блог для «Бі-Бі-Сі», у якім распавядала пра жыццё свайго роднага рэгіёну Сват, які з 2007 па 2009 год знаходзіўся пад уладай талібаў. У дзённіку дзяўчынка апісвала ўчыненыя баевікамі злачынствы, у прыватнасці, парушэнне правоў жанчын.

У кастрычніку 2012 года талібы спынілі школьны аўтобус, у якім ехала Юсуфзаі, і адкрылі па дзецях стральбу, у выніку чаго дзяўчынка-блогер была параненая ў шыю і галаву. Спачатку школьніца была змешчаная ў бальніцу ў Пакістане, але затым яе перавезлі ў Вялікабрытанію, дзе зрабілі шэраг аперацый, адна з якіх дазволіла вярнуць дзяўчынцы слых.

Летам 2013 года адзін з лідэраў "Талібану" Аднан Рашыд напісаў Юсуфзаі ліст, у якім распавёў, што быў шакаваны нападам на яе і «хацеў бы, каб гэтага ніколі не здарылася» . Пры гэтым Рашыд не стаў рэзка асуджаць дзеянні баевікоў, заявіўшы, што іх акцыя была адказам на «паклёпніцкую кампанію», разгорнутую Юсуфзаі супраць руху «Талібан» .

Прэмія імя Андрэя Сахарава штогод уручаецца Еўрапарламентам за дасягненні ў галіне абароны правоў і асноўных свабод чалавек , развіцця дэмакратыі і адстойвання вяршэнства закона, павагу да міжнароднага заканадаўства і абароны правоў меншасцяў. Упершыню яна была ўручана ў 1988 годзе. У 2012-м прэмію атрымала іранскі адвакат Насрын Сатудзех, якая з 2010 года знаходзілася ў турме па абвінавачваннях у дзейнасці, што падрывае бяспеку дзяржавы, а таксама прапагандзе, нацэленай супраць дзеючага рэжыму. Неўзабаве пасля прысуджэння прэміі яна была вызваленая.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international