Бярозаўскія праваабаронцы адзначылі Сусветны дзень барацьбы супраць смяротнага пакарання

2013 2013-10-11T12:12:09+0300 2013-10-11T12:12:09+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/smiarotnae1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Нягледзячы на адмову ў пікеце, праваабаронцы арганізавалі сустрэчу з жыхарамі раённага цэнтра для абмеркавання такой важнай тэмы, як адмена смяротнага пакарання ў Беларусі. Удзельнікі сустрэчы паглядзелі відэафільм “Смяротнае пакаранне: шлях у мінулае”.

Пасля гэтага кожны прысутны выказаў свае меркаванні надносна адмены смяротнага пакарання ў Беларусі: Прыводзім самыя тыповыя з іх:

- Прынцыпіяльна супраць. Паколькі здараюцца памылкі.

- Суддзі – гэта звычайныя людзі. Праваахоўныя органы працуюць не вельмі прафесійна. Усё адбываецца неяк хаатычна. Узяць хоць бы выбух у метро. Не верыцца, што гэтыя хлопцы вінаватыя.

- У Еўропе адменена смяротнае пакаранне. А статыстыка крымінальная значна ніжэйшая за нашу.

- Еўропа арыентуецца ў гэтым пытанні на хрысціянскіх нормах. Яна астаўляе судзіць Богу, а не чалавеку.

- Цікава ў гэтым пытанні выказаўся мітрапаліт Філарэт: Бог даў чалавку жыццё, Бог яго і павінен забраць. Не трэба станавіцца самому забойцам, каб забіць забойцу.

Удзельнікі сустрэчы зрабілі выснову, што трэба весьці  пастаянную асветніцкую працу сярод насельніцтва ў межах мажлівасці на тэму адмены смяротнага пакарання ў Беларусі.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international