Брэсцкія сацыял-дэмакраты выказваюць пратэст з-за ігнаравання ўладамі меркавання жыхароў горада

2013 2013-10-11T10:53:35+0300 2013-10-11T10:53:35+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/brest-pusteca-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Падставай для заявы, зробленай мясцовай суполкай Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), з’явіліся планы пабудаваць чарговы гандлёвы цэнтр на тэрыторыі, дзе прапанавалася абсталяваць сквер.       

Як паведаміў старшыня абласной арганізацыі БСДП (Грамада) Ігар Маслоўскі, да сацыял-дэмакратаў звяртаюцца жыхары брэсцкага мікрараёна Кавалёва, абураныя рашэннем уладаў дазволіць будаўніцтва яшчэ аднаго буйнога гандлёвага аб’екту на вуліцы Валгаградскай, нягледзячы на тое, што зусім побач існуе рынак “Лагуна” са шматлікімі павільёнамі, дыскаунтэр фірмы “Прадтавары” і шэраг дробных крамаў.

Ігар Маслоўскі нагадаў, што раней БСДП (Грамада) прапаноўвала мясцовым уладам стварыць на пустэччы каля гэтых гандлёвых кропак “зялёную зону” – сквер з пешаходнымі дарожкамі, дзіцячымі пляцоўкамі і малымі архітэктурнымі формамі. Гэтая прапанова была падтрыманая абсалютнай большасцю жыхароў суседніх дамоў па вуліцы Валгаградскай, бо азеляненне гэтай пустэччы спрыяла б паляпшэнню экалагічнай сітуацыі ў мікрараёне.

Таму брэсцкая абласная арганізацыя БСДП (Г) выказала пратэст у сувязі з ігнараваннем уладамі меркавання жыхароў мікрараёна Кавалёва. “Мы выступаем ня супраць будаўніцтва, мы выступаем за ўлік меркавання жыхароў нашага горада”, - адзначыў Ігар Маслоўскі і дадаў, што ганебная практыка прыняцця рашэнняў без грамадскіх слуханняў і ўліку заўваг ад грамадзян з'яўляецца вынікам адсутнасці рэальнага самакіравання ў горадзе Брэсце, ды і ў цэлым у Беларусі.

Брэсцкія сацыял-дэмакраты звярнуліся да мясцовых уладаў з прапановай прадугледзець абавязковае будаўніцтва тратуарных дарожак, што вядуць да жылых дамоў, а таксама максімальна магчымае азеляненне вакол мяркуемага гандлёвага комплекса.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international