Жодзіна: інфармацыйныя акцыі супраць сьмяротнага пакараньня (фота)

2013 2013-10-11T08:50:34+0300 2013-10-11T08:50:34+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/shodzina-akcijz-smertj-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Жодзінскія праваабронцы 10 кастрычніка ў міжнародны дзень Супраць сьмяротнага пакараньня замест забароненага ўладамі пікетаваньня ля Гарадзкога парку культуры зьдзейсьнілі шэраг іншых запамінальных акцыяў па распаўсюдзе інфапрадукцыі, прысьвечанай гэта актуальнай для Беларусі тэме. Іхняя актыўнасьць сустрэла цікавасьць і разуменьне грамадзянаў.

У электрычцы Менск-Барысаў сярод заціўленых пытаньнем жыхароў Смалявічаў, Жодзіна й Барысава праваабаронцамі, апранутымі ў цішоткі з надпісам "Не сьмяротнаму пакараньню", было раздадзена каля паловы сотні спэцыяльных паштовак "Не забірай жыцьцё!" для запаўненьня і адпраўкі іх Аляксандру Лукашэнку. Некаторыя з грамадзянаў, якія найбольш зацікаўлена паставіліся да праблемы, таксама атрымалі ад праваабаронцаў ПЦ "Вясна"  DVD-дыскі з тэматычным фільмам "Убыл по приговору."

У гэты ж дзень увечар акцыі працягваліся і ў самім горадзе Жодзіна, у крамах ды некаторых установах. Іхныя супрацоўнікі і наведвальнікі таксама атрымалі інфармацыйныя матэрыялы і DVD-дыскі.

У горадзе ў раёне мяркуемага пачаткова пікетаваньня і станцыі "Жодзіна-Паўднёвае" у гэты час назіралася дастаткова шмат нарадаў міліцыі па 2-3 чалавекі. Нягледзячы на гэта, міліцыянты не ўмешваліся ў актыўнасьць праваабаронцаў і аніякіх перашкодаў ім не чынілі. 

Беларускі Праўны Партал нагадвае, што 10 кастычніка 2013 году адзначаецца 11-ая гадавіна Сусьветнага дня супраць сьмяротнага пакараньня. Паўсюль у сьвеце грамадзянская супольнасьць і абаліцыяніскія асацыяцыі мабілізуюцца, каб нагадаць міжнароднай грамадскасьці пра абсурднасьць гэтай меры і жорсткасьць пакараньняў сьмерцю.

Паводле Беларускага Праўнага Парталу

Фота Алеся Лапіцкага

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international