Эфірная версія музычнага праекта "Апошні Золак" даступная TUT

2013 2013-10-10T10:57:13+0300 2016-05-26T21:16:53+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/zolak-kancert1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

10 кастрычніка, у Сусветны дзень барацьбы супраць смяротнага пакарання, у інтэрнэце з’явілася эфірная версія музычнага праекта "Апошні Золак". У ім свае новыя творы прадставілі Лявон Вольскі, Анастасія Шпакоўская, Аляксандр Памідораў, Ганна Хітрык, Віктар Рудэнка, Алесь Дзянісаў і Зміцер Вайцюшкевіч.

"Апошні Золак" працягвае традыцыі такіх сумесных музычных праектаў, як "Народны альбом", "Я нарадзіўся тут", "Святы вечар". Пры гэтым у адрозненне ад папярэднікаў ён быў створаны ў рэжыме рэальнага часу і акрамя музыкі ўключае багатую візуальную частку, за якую адказвалі пескаграф Наста Шастак і рэжысёр Павел Бандзіч. Ініцыятарам праекта з'яўляецца праваабарончы цэнтр "Вясна".

 - Гэта праект выканаўцаў розных музычных стыляў і розных жыццёвых поглядаў, якія аб'ядналіся вакол адной тэмы, што сведчыць пра яе важнасці для грамадства, - адзначае каардынатар кампаніі Андрэй Палуда. - Мы вельмі хваляваліся, таму што для нас гэта першы творчы праект такога маштабу, але выніковы прадукт і медыйны рэзананс сведчаць аб яго поспеху. Вялікі дзякуй творчай групе праекта і ўсім яго ўдзельнікам за іх уклад у нашу агульную справу.

Беларусь з'яўляецца апошняй краінай Еўропы і постсавецкай прасторы, дзе захоўваецца смяротнае пакаранне. За апошнія 17 гадоў было здзейснена каля 400 расстрэлаў і быў толькі адзін выпадак, калі смяротны прысуд быў заменены на турэмнае зняволенне. Праект адбыўся ў межах кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Рэспубліцы Беларусь".

Фінальная версія праекта выйдзе на DVD і ў выглядзе аўдыё-альбома. Рэалізацыяй праекта займалася творчая каманда партала Tuzin.fm .

tut.by

Эфірная версія музычнага праекта "Апошні Золак" даступная TUT

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international