Ігар Пастноў: "Псіхіятрыя – гэта вельмі вострая зброя дзяржавы"

2013 2013-10-10T08:59:46+0300 2013-10-10T08:59:46+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/vicebsk-doktar-pastnou.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ігар Пастноў

Ігар Пастноў

Віцебскі лекар, які больш за месяц знаходзіўся на прымусовым псіхіятрычным лячэнні, а потым быў выпісаны на амбулаторны рэжым, некалькі дзён таму выйшаў на працу. Адміністрацыя  абласнога цэнтру псіхіятрыі і наркалогіі  перавяла яго на іншую пасаду: цяпер ён працуе не ў шпіталі, а ў псіхіятрычным дыспансеры. Праца яго задавальняе, але з  дыягназам  "растройства асобы" ён не згодны.

Ігар Пастноў лічыць, што такі дыягназ яму паставілі беспадстаўна:

"Паводле міжнароднай класіфікацыі, прыкметамі растройства асобы па параноідным тыпе з'яўляюцца, напрыклад,  тэндэнцыя быць стала незадаволеным чымсьці ці кімсьці, падазронасьць, схільнасць да скажэння фактаў  праз нейкія хібы ўспрымання, занадта ўважлівае ці ваяўнічае стаўленне да пытанняў, звязаных з правамі асобы, наяўнасць звыш каштоўных ідэяў. У мяне няма ні падазронасці, ні схільнасці скажаць факты. Я ніколі не казаў пра нейкія  свае асабістыя крыўды, нейкі ціск на мяне асабіста. Не было ў мяне і звыш каштоўных ідэяў накшталт  адпраўкі ў адстаўку старшыні аблвыканкаму Аляксандра Косінца. Да яго асабіста ў мяне няма прэтэнзій, але да ягоных дзеянняў – ёсць. Чаму ў Віцебску збудавалі двухпавярховы дом для абласных чыноўнікаў, а інфекцыйная бальніца чацьверты год на рамонце?  Пра гэта трэба гаварыць уголас, каб недахопы былі ліквідаваныя.

Віцебскага ўрача гвалтам паклалі ў псіхіятрычны шпіталь неўзабаве пасля  чарговага крытычнага відэавыступу, размешчанага на you.tube. Ініцыятыву праявілі ягоныя калегі – кіраўніца абласнога цэнтру псіхіятрыі і наркалогіі Алена Мартынава ініцыявала пасяджэнне камісіі, якая ў адсутнасць Пастнова зрабіла высновы пра пагаршэнне ягонага псіхічнага здароўя. На гэтай падставе суд віцебскага раёну санкцыянаваў прымусовае псіхіятрычнае лячэнне. Гэтаксама ў ягоную адсутнасць, згадвае Ігар Пастноў:

Калегі зрабілі свае высновы, і суд іх прыняў да ўвагі. Здаецца, усе законна: чаму суд не мусіць давяраць спецыялістам? Але псіхіятрыя – гэта вельмі вострая зброя  дзяржавы. Яна можа выкарыстоўвацца ў  любой сітуацыі – калі ёсць спрэчкі за маёмасць, калі кагосьці захочуць абвясьціць недзеяздольным, калі чалавек робіць занадта смелыя палітычныя  крокі. Ды той самы хлопчык, які на плошчы хлопаў у ладкі, таксама можа быць абвешчаны асобай з неадэкватнымі паводзінамі! Пра мяне, прыкладам, напісалі, што ў маім псіхічным стане я магу зрабіць сабе шкоду. Заўважце, не іншым, а сабе! І на гэтай падставе мяне схапілі проста на працоўным месцы, змясцілі ў псіхушку, не пусцілі на суд, гвалтам змушалі прымаць лекі… Але справа не ўва мне: пакуль дзейнічае наяўны закон "Аб аказанні псіхіятрычнай дапамогі", на маім месцы можа апынуцца кожны".

Віцебскі ўрач, якога недзяржаўныя СМІ называюць "праўдарубам", хоча ініцыяваць унясенне паправак  у дзейны закон.  Ен перакананы, што яго выпісалі з псіхіятрычнай бальніцы, дзе ён знаходзіўся з 16 жніўня да 20 верасня,  найперш дзякуючы ўмяшанню грамадскасці. 29 жніўня праваабарончая арганізацыя «Міжнародная амністыя» заявіла пра гатоўнасць прызнаць Пастнова вязнем сумлення. 2 верасня была прынята сумесная заява БХК і ПЦ «Вясна» з нагоды прымусовай шпіталізацыі Ігара Пастнова. У сеціве з'явіласяадразу некалькі петыцый для збору подпісаў за ягонае вызваленне.

Цяпер спадар Пасноў спадзяецца, што праваабаронцы далучацца да  ягонай ініцыятывы наконт унясення зменаў  у закон "Аб аказанні псіхіятрычнай дапамогі".

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international