Мечыслаў Грыб і Андрэй Палуда дыскутавалі на тэму смяротнага пакарання

2013 2013-10-09T16:31:29+0300 2013-10-11T11:24:57+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/paluda-gryb-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мечыслаў Грыб (злева) і Андрэй Палуда

Мечыслаў Грыб (злева) і Андрэй Палуда

Студэнты і моладзь Менска прынялі ўдзел у дыскусіі, прысвечанай праблеме смяротнага пакарання.  Мерапрыемства прайшло ў Менску 8 кастрычніка пад знакам «Тыдня супраць смяротнага пакарання».

У якасці экспертаў выступалі  заслужаны юрыст Беларусі, былы Старшыня Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, старшыня Камісіі па правах чалавека пры Прэзідыуме Вярхоўнага Савета БССР (1994-1996 г.г.) Мечыслаў Грыб і каардынатар кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання” Андрэй Палуда. Мечыслаў Іванавіч распавёў пра акалічнасці справы віцебскага маньяка Міхасевіча, у раскрыцці якой прымаў актыўны удзел, распавёў аб тым, што па справе было незаконна асуджана 13 чалавек, а адзін з іх нават  расстраляны, распавёў аб сваёй пазіцыі па смяротнаму пакаранню.

 Дарэчы, Мечыслыў Грыб адзін з першых, хто далучыўся да Петыцыі супраць смяротнага пакарання, якую падпісалі больш за 15 тысяч чалавек. Палітык і зараз не застаецца ў баку ад гэтай шчымлівай тэмы, прымае актыўны ўдзел у разнастайных ініцыятывах кампаніі, браў удзел у дакументальным фільме “Прычына смерці- прочырк”.

Каардынатар кампаніі Андрэй Палуда распавёў аб мерапрыемстывах, якія запланаваныя у межах «Тыдня супраць смяротнага пакарання».

Пасля завяршэння дыскусіі Андрэй Палуда адзначыў:

“Вельмі прыемна, што гэта складанае пытанне хвалюе моладзь, вельмі прыемна пабачыць тут шмат новых твараў, і гэта значыць, што інфармаванне насельніцтва прыносіць свой плён. Моладзь -гэта будучыня Беларусі,  гэтыя людзі неўзабаве стануць юрыстамі, суддзямі, будаўнікамі іг.д. і менавіта ад іх хутка будзе многае залежыць”.

Сусветны дзень барацьбы са смяротным пакараннем, які штогод адзначаецца 10 кастрычніка, заснаваны ў 2003 годзе Сусветнай кааліцыяй па забароне смяротнага пакарання, у якую ўваходзяць больш за 135 праваабарончых арганізацый, асацыяцыі адвакатаў, прафсаюзы, мясцовыя і рэгіянальныя органы ўлады.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international