Дакладчык ААН заклікае да мараторыю на сьмяротнае пакараньне

2013 2013-10-09T15:37:03+0300 2013-10-09T15:37:32+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/unlogo.jpg

Спэцыяльны дакладчык ААН па сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі Міклаш Харасьці заклікаў улады Беларусі неадкладна ўвесьці мараторый на сьмяротнае пакараньне, пакуль не адбудзецца рэформы заканадаўства і судовай сыстэмы, якая дазволіць выдаліць сьмяротнае пакараньне з Крымінальнага кодэксу краіны.

Беларусь — адзіная краіна Эўропы, у якой захоўваецца сьмяротнае пакараньне ў мірны час.

«Я глыбока расчараваны рашэньнямі беларускіх судоў, якія працягваюць выносіць сьмяротныя выракі грамадзянам краіны», — сказаў Харасьці, выказаўшы шкадаваньне з нагоды рашэньня Вярхоўнага Суду Беларусі, які 18 верасьня пакінуў у сіле сьмяротны прысуд Паўлу Селюну. Сялюн быў абвінавачаны ў двайным забойстве — сваёй жонкі і яе каханка — і 12 ліпеня сёлета Гарадзенскі абласны суд вынес яму сьмяротны вырак.

Цягам 2013 году у беларускіх судах было яшчэ два сьмяротныя прысуды: 24 красавіка Магілёўскі абласны суд вынес сьмяротны вырак Рыгору Юзэпчуку, а 14 чэрвеня Гомельскі абласны суд — Аляксандру Грунаву. Абодва былі асуджаныя паводле абвінавачаньняў у забойствах. З 2010 па 2012 год у Беларусі былі прыведзеныя ў выкананьне пяць сьмяротных прысудаў, нягледзячы на тое, што Камітэт ААН у правах чалавека заклікаў прыпыніць выкананьне прысудаў.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international