Мікалай Аўтуховіч: Зараз адчуваю сябе добра

2013 2013-10-09T12:49:09+0300 2013-10-09T12:49:09+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/avtuhovich.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Палітвязень Мікалай Аўтуховіч

Палітвязень Мікалай Аўтуховіч

Пасля працяглага перапынку пачалі даходзіць лісты ад палітвязня з Гродзенскай турмы.

Мікалай Аўтуховіч паведаміў, што атрымаў вясельны альбом ад сям'і Дашкевічаў. "Вельмі рады за Насту і Зміцера, - піша ён. - Сэрца парадавалася ад шчаслівых твараў на гэтых здымках. Хоць нейкі пазітыў атрымаў у апошні час".

Пра свой стан палітвязень піша наступнае: "Са здароўем сапраўды ўсё нармальна. Прашу тых, хто мяне падтрымлівае, не хвалявацца".

Таксама ў сваім лісце Мікалай Аўтуховіч узгадвае арыштаванага ўладальніка начнога клуба Юрыя Данькова: "Ён жа калісьці быў у папячыцельскім савеце і дапамагаў СІЗА №1 на Валадарскага ў Мінску, мяняў там унітазы. А зараз, выходзіць, сам сядзіць". 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international