Гомельскія праваабаронцы звярнуліся да цыганскіх арганізацый з прапановай падтрымаць распаўсюд дзіцячай кнігі

2013 2013-10-09T11:48:40+0300 2013-10-09T11:48:40+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/roma_narod.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Гомельскія праваабаронцы Марыя Клімовіч і Алесь Яўсеенка звярнуліся з заявай у Міжнародную грамадскую арганізацыю цыганаў «Адраджэнне», грамадскае аб'яднанне «Беларуская цыганская дыяспара» і грамадскае аб'яднанне «Беларуская асацыяцыя цыганаў «Рома». Праваабаронцы прапаноўваюць падтрымаць распаўсюд дзіцячай кнігі-маляванкі «Казкі на цыганскай мове». Гэта кніга была выдадзена расійскім антыдыскрымінацыйным цэнтрам «Мемарыял». Раней з такой жа прапановай праваабаронцы звярталіся да Ўпаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Беларусі, хадайнічалі аб тым, каб кніга была выдадзена за дзяржаўны кошт і распаўсюджана ў школах. Але Ўпаўнаважаны адказаў, што не можа вырашаць гэтае пытанне і прапанаваў звярнуцца ў цыганскія грамадскія арганізацыі.

«Мы, этнічныя беларусы, глыбока паважаем ваш народ, багаты талентамі і ўпарты ў барацьбе за захаванне нацыянальнай самабытнасці. Ад душы вітаем высакародную працу рома-інтэлігентаў, якія імкнуцца ўзняць нацыянальную культуру на больш высокі ўзровень і нанесці ўдар па ксенафобіі, - пішуць праваабаронцы. - Разам з тым, шкадуем, што шматлікія дасягненні застаюцца невядомымі цыганскай беднаце. А нецыганскае насельніцтва ў Беларусі, у сваёй большасці, нават не падазрае аб існаванні цыганскай культуры».

Праваабаронцы прапаноўваюць азнаёміцца з тэксам казак і прыняць рашэнне арганізаваць збор подпісаў пад хадайніцтвам у Міністэрства адукацыі. У гэтым выпадку праваабаронцы гарантуюць сваю пасільную дапамогу.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international