Гарадзенскія праваабаронцы нагадалі пра Сусветны дзень супраць смяротнага пакарання

2013 2013-10-09T11:09:40+0300 2013-10-09T11:31:57+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/smiarotnae_katok_1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Гарадзенскія грамадскія праваабаронцы Аляксандра Васілевіч і Уладзімір Хільмановіч напярэдадні Сусветнага дня змагання супраць смяротнага пакарання ў час масавага катання на каньках нагадалі пра гэта жыхарам горада над Нёманам.

Праваабаронцы на лёдзе былі апранутыя ў кашулькі з надпісам “Скажы НЕ смяротнаму пакаранню”.

Напомнім, што ў Гародні прваабаронцамі  Віктарам Сазонавым, Уладзімірам
Хільмановічам і Раманам Юргелем была пададзеная заяўка на правядзенне 10 кастрычніка інфармацыйнага пікету супраць смяротнага пакарання, але мясцовыя ўлады, як звычайна, дазволу на правядзенне не далі.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства