У Беларусі распачаўся праект прафіляктыкі ВІЧ/СНІД сярод прастытутак на дарогах

2007 2007-04-23T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Менскай вобласьці ды Сьветлагорску ГА “Беларуская асацыяцыя клюбаў ЮНЭСКА” пры падтрымцы Праграмы разьвіцьця ААН на працягу ўсяго года будзе праводзіць адмысловыя прафіляктычныя акцыі сярод прастытутак, якія аказваюць сэкс-паслугі на трасах, а таксама іх кліентаў.

Ажыцьцяўляцца праект будзе ў цесных стасунках зь Міністэрствам унутраных справаў, Міністэрствам аховы здароўя, ды Міністэрствам транспарту ды камунікацыяў. Галоўная мэта – падвышэньне ўзроўня ведаў па бясьпечных палавых паводзінах жанчынаў. Мэтавыя групы праекта – прастытуткі, якія працуюць на аўтадарогах, кіроўцы дальніх рэйсаў, а таксама супрацоўнікі дарожна-паставой службы. Інфармацыйным спонсарам выступяць FM-станцыі краіны. У межах праекта прадугледжаны сацыялягічныя дасьледаваньні матывацыі мэтавых групаў, паведаміў belngo.info.

Рызыкоўныя сэксуальныя паводзіны цягнуць за сабою высокі ўзровень вэнэрычных захворваньняў, а далей – і ўзрастаньне працэнта перадачы ВІЧ-інфэкцыі палавым шляхам. Згодна дадзеным афіцыйнай статыстыкі, калі ў 2004 годзе ён складаў 49,7%, дык ў 2006-м — ужо 60,5%.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international