Ірына Халіп і Том Стопард падзялілі прэстыжную брытанскую прэмію ПЭН/Пінтэра

2013 2013-10-08T15:31:22+0300 2013-10-08T15:31:22+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/halip1.jpg
Ірына Халіп

Ірына Халіп

Драматург сэр Том Стопард атрымаў сёлета прэмію Пінтэра ў Брытанскай бібліятэцы ў Лондане. Пра перамогу Стопарда было вядома некалькі дзён таму, але тое, што беларуская журналістка Ірыну Халіп стала суатрымальніцай пісьменніцкай узнагароды за мужнасць, абвясцілі ў панядзелак.

Паводле сэра Тома, Ірына Халіп заслугоўвае прызнання яе мужнасці за крытыку аўтарытарнай улады, нягледзячы на запалохванні і пазбаўленне волі.

Узнагарода ПЭН/Пінтэра — штогадовая літаратурная ўзнагарода, заснаваная 2009 брытанскім ПЭН-клюбам у гонар Гаральда Пінтэра, які быў актыўным удзельнікам Камітэта зняволеных пісьменнікаў пры ПЭН.

Прэмію дзеляць паміж брытанскім пісьменнікам, які дэманструе, кажучы словамі Нобелеўскай прамовы Пінтэра, «цвёрдую, непахісную і гарачую інтэлектуальную рашучасць» і замежным пісьменнікам, які церпіць пераслед або зняволены за свае погляды.

Том Стопард таксама сказаў, што для яго «гонар падзяліць узнагароду з адважнай журналісткай.

Інфармацыйныя агенцтвы цытуюць словы Ірыны Халіп: «Гэта вялікі гонар для мяне, але, больш за тое, гэта адзнака справядлівай барацьбы народа Беларусі за правы чалавека і за нашую годнасць».

Антонія Фрэйзер, удава Гаральда Пінтэра, сказала: «Гаральд прывітаў бы перамогу Тома з энтузіязмам, як вялікі прыхільнік яго творчасьці, ён быў бы асабліва ўсцешаны прэміяй Ірыне, бо беларуская справа была блізкая яго сэрцу».

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international