Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя

2013 2013-10-08T13:59:05+0300 2013-10-08T13:59:05+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/zastaukaludzmizvacca.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 15:05 ў эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” - праграма“Людзьмі звацца!”, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека ў Беларусі. Праграма складаецца з рубрык “Хроніка пераследу”, “Падзея тыдня”, “Асоба. Дзяржава. Грамадства” ды “Навіны палітвязняў”.
 

Анонс выпуску:

 “Хроніка пераследу”: За што пазбаўляюць ліцэнзіі незалежнае выдавецтва “Логвінаў”? Чаму жыхары Светлагорска пратэстуюць супраць новага цэлюлознага завода? Якім чынам ажыццяўляецца так званы Указ па  аптымізацыі кадраў?  

"Падзея тыдня": грандыёзны рок-канцэрт “Апошні золак” распачаў праваабарончы Тыдзень супраць смяротнага пакарання.   

"Асоба. Дзяржава. Грамадства": госць рубрыкі - каардынатар Нацыянальнай Гендэрнай платформы Людміла Пеціна. Яна распавядае пра прыняцце закона аб гендэрнай роўнасці і выпадкі дыскрымінацыі, з якімі сутыкаюцца беларускія жанчыны і мужчыны.

“Навіны палітвязняў”: гэтым разам у цэнтры ўвагі - Мікалай Статкевіч, Мікалай Аўтуховіч, Ігар Аліневіч і Мікалай Дзядок.

У музычных паўзах - рэп-выканаўца Vinsent.  

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international