12 партый і рухаў асудзілі змены ў выбарчым заканадаўстве

2013 2013-10-08T13:35:19+0300 2013-10-08T13:35:19+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/vybary-kodex.jpg

Лідар грамадзянскай кампаніі “Гавары праўду!” Уладзімір Някляеў лічыць, што змены і дапаўненні ў выбарчае закандаўства не дазволяць зрабіць выбары ні свабоднымі, ні справядлівымі, ні празрыстымі.

Па ягоных словах, найвялікшы недахоп палягае ў тым, што і далей нельга будзе прадухіліць злоўжыванні пры падліку галасоў:

- Патрабаванні апазіцыі за ўсе гады былі скіраваныя менавіта на тое, каб, па-першае, у складзе выбарчых камісій быў прадстаўнік той партыі, таго руху, з якога вылучаецца кандыдат. Па-другое, каб ён абавязкова меў магчымасць удзельнічаць у падліку галасоў. І гэтага мы так і не дабіліся цягам амаль 20 гадоў.  

Уладзімір Някляеў лічыць таксама недапушчальным у святле Канстытуцыі забарону закліку да няўдзелу ў галасаванні, як і тое, што кандыдаты самі павінны сабраць сродкі на сваю выбарчую кампанію.

Зварот з крытыкай зменаў і дапаўненняў у выбарчае заканадаўства падпісалі агулам 12 дэмакратычных, апазіцыйных партыяў, рухаў і арганізацыяў.

* * *

Дванаццаць дэмакратычных партыяў, рухаў і арганізацыяў падпісалі сумесную заяву, у якой асудзілі прынятыя Палатай прадстаўнікоў у першым чытанні змены і дапаўненні у выбарчае заканадаўства.

Як заявіла лідар Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ірына Вештард, прапанаваныя змены з'яўляюцца альбо касметычнымі, альбо яшчэ больш аддаляюць Беларусь ад свабодных, справядлівых і празрыстых выбараў:

- Сродкі на тое, каб падрыхтаваць агітацыйныя матэрыялы, забралі. Дадаць трэба, што будуць імкнуцца забраць агітацыю за байкот, а, дарэчы, такое права павінна заўсёды быць у чалавека. Я нічога не бачу ў тых зменах, што б стала падставай сказаць, што ўнесеныя змены – гэта рух да дэмакратыі. 

Падпісанты заявы патрабуюць ад уладаў гарантаваць галосную і адкрытую для назіральнікаў працэдуру падліку галасоў, даць усім партыям і кандыдатам мець сваіх прадстаўнікоў у выбарчай камісіі, а таксама адмовіцца ад масавага прымусу да датэрміновага галасавання, што стварае нагоду для фальсіфікацыі выбараў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international