Запрашаем журналістаў на прэс-канферэнцыю, прысвечаную Сусветнаму дню супраць смяротнага пакарання

2013 2013-10-08T20:00:00+0300 2013-10-10T13:02:09+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/smert-lagatyp.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Удзел прымуць прадстаўнікі кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання" - Валянцін Стэфановіч і Андрэй Палуда, а таксама сваякі асуджаных да смяротнага пакарання.

Будуць пракаментаваныя апошнія падзеі, датычныя тэмы смяротнага пакарання ў Беларусі.

10 кастрычніка адзначаецца Сусветны дзень супраць смяротнага пакарання. Еўропа з 1997 года дэ-факта з'яўляецца прасторай, вольнай ад смяротнай кары. Беларусь - адзіная еўрапейская краіна, якая не ўваходзіць у Савет Еўропы. Асноўнай перашкодай для ўваходжання з'яўляецца наяўнасць у краіне смяротнага пакарання.

Прэс-канферэнцыя адбудзецца 10 кастрычніка (чацвер) у 12.00 у офісе
ПЦ "Вясна" - вул. Мяржынскага 8-26 (ст.м.Парк Чалюскінцаў),
тэл. (017) 280-23-11, (029) 841-39-81.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international