Паўгады спатрэбілася, каб інваліду Ігару Леўчанку вярнулі электрычнасць

2013 2013-10-07T20:37:03+0300 2013-10-07T20:37:31+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/biaroza-igar-leuchanka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Інвалід 3 групы Ігар Леўчанка праз паўгады знаходжання без электрычнасці нарэшце атрымаў святло. Паўгады таму нехта невядомы (так запэўнівала кіраўніцтва Белаазёрскага ЖКГ) адключыў інваліду святло. А падключыць ЖКГ адмаўлялася за доўг, які меў Леўчанка за камунальныя паслугі. Доўг у 900 тысяч сабраўся, пакуль Леўчанка знаходзіўся ў бальніцы. Інвалід не адмаўляўся ад выплаты доўгу, але пры пенсіі каля мільёна рублёў не мог яго пагасіць адразу. Трэба было аплочваць і бягучыя плацяжы, і лекі, і есці нешта. Хаця, па рэкамендацыі ўрачоў, ён павінен быў харчавацца добра.

Але дырэкцыя ЖКГ была няўмольнай, нягледзячы на тое, што лекі інваліда трэба трымаць толькі ў халадзільніку.

Калі Леўчанка пагасіў асноўны доўг і своечасова аплачвае цякучыя плацяжы, падключыць электрычнасць усё роўна адмовіліся, таму што не была пагашана пеня ў памеры 500 тысяч рублёў. Ігар Леўчанка - хворы на рассеяны склероз – прасіў дырэктара ЖКГ Ігара Саліту спісаць пеню, але той катэгарычна адмовіўся.

Інвалід  папрасіў дапамогі ў журналіста-праваабаронцы Тамары Шчапёткінай і актывіста кампаніі “Гавары праўзду” Валянціна Лазарэнкава.

Пры размове са Шчапёткінай дырэктара ЖКГ Саліта абвінаваціў яе ў тым, што Леўчанка пры яе дапамозе не плаціць доўг, таму электрычнасці не атрымае. Хаця, дарэчы, доўгу за электрычнасць у Леўчанка не было наогул.

Тым не менш, дырэктар раптоўна памяняў рашэнне.

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international