Бярозаўскія актывісты наведалі Паўла Севярынца. Спадзяюцца, што апошні раз у няволі (фота)

2013 2013-10-07T18:44:31+0300 2013-10-07T18:44:31+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/biar-vizit-seviarynec-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Бярозаўскія праваабаронцы Тамара Шчапёткіна, Сяржук Русецкі і грамадскі актывіст Анатоль Сахаруша наведалі палітзняволенага, сустаршыню партыі БХД Паўла Севярынца, тэрмін зняволення якога заканчваецца 19 кастрычніка. Сустрэча доўжылася каля 2 гадзін. Былі абмеркаваны пытанні, якімі Павел намераны займацца на волі. Перш за ўсё тыя захады, якія прадпрыме ён дзеля найхутчэйшага вызвалення палітвязняў. Праваабаронцы даведаліся таксама, што ў асабістым жыцца палітыка Паўла  Севярынца ў хуткім часе адбудуцца змены.

Былі зроблены здымкі на памяць і аддадзены пачастункі. Бярозаўскія актывісты ўсе гады раз на месяц наведвалі Севярынца, а Анатоль Сахаруша апекаваўся ім пастаянна.

19 кастрычніка яны паедуць, каб сустрэць Паўла ўжо на волі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international